Віктар Альбертавіч Навумаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Віктар Альбертавіч Навумаў
Нарадзіўся 16 жніўня 1965(1965-08-16) (58 гадоў)
Грамадзянства
Рост 175 см
Пазіцыя нападаючы
Клубная кар’ера[* 1]
1981—1984 Дзвіна (Віцебск)
1983 Дняпро Магілёў
1985—1986 Ліда
1987 Віцязь (Віцебск)
1988 Дынама Мінск
1988 Дняпро Магілёў
1989—1991 КІМ (Віцебск)
1992 Дняпро Магілёў
1993—1994 Лакаматыў (Віцебск)
1995—1998 Лакаматыў-96 (Віцебск)
1996 Энергетык Новалукомль[d]
1998 Лакаматыў (Віцебск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Віктар Альбертавіч Навумаў (нар. 16 жніўня 1965) — беларускі футбаліст і трэнер.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец ДЮСШ «Чырвоны Сцяг» (Віцебск). Пачаў гуляць ў 16-гадовым узросце ў 1981 годзе ў клубе другой лігі СССР «Дзвіна» (Віцебск). У 1983 годзе быў у заяўке магілёўскага «Дняпра», але згуляў толькі адзін матч на старце сезона ў Кубку СССР і вярнуўся ў Віцебск. У 1985—1986 гадах гуляў у першасці Беларускай ССР сярод КФК за «Абутнік» (Ліда), дзе праходзіў вайсковую службу. У 1987 годзе, гуляючы за віцебскі КІМ, прызнаны лепшым беларускім гульцом другой лігі.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Трэнерскую кар’еру пачынаў у дублі віцебскага «Лакаматыва». У 2001 годзе быў галоўным трэнерам асноўнай каманды клуба, незадоўга да старту новага сезона 2002 года адпраўлены ў адстаўку. Потым каля дзесяці гадоў працаваў галоўным трэнерам адной з наймоцных жаночых камандаў краіны — віцебскага «Універсітэта»[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]