Віктар Аляксандравіч Бутра
Віктар Аляксандравіч Бутра | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | фатограф |
Дата нараджэння | 7 красавіка 1944 (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
![]() |
Віктар Аляксандравіч Бутра (нар. 7 красавіка 1944 г., Сарапул, Удмурцкая АССР, РСФСР) — беларускі фатограф-дакументаліст, урач.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Віктар Бутра нарадзіўся ў горадзе Сарапул у 1944 годзе. Бацька — Аляксандр Пятровіч Бутра (1919—1992 гг.) скончыў Молатаўскі дзяржаўны ўніверсітэт, з 1948 года выкладаў у тэхнічных ВНУ горада Рыгі, кіраваў кафедрай фізікі ў адной з іх. Маці — Вера Віктараўна, у дзявоцтве — Шасцерыкова (1918—2009 гг.), па адукацыі геолаг.
Дзіцячыя і юнацкія гады Віктара прайшлі ў Латвіі. Захапляўся радыёэлектронікай, у старэйшых класах быў прызёрам гарадскіх і рэспубліканскіх спаборніцтваў па валейболе, лёгкай атлетыцы і хуткасным бегу на каньках. Вучыўся на лячэбным факультэце Рыжскага медыцынскага інстытута (1961—1963 гг.), потым у Віцебскім медыцынскім інстытуце (1963—1968 гг.); скончыў клінічную ардынатуру пры Львоўскім медінстытуце, курсы павышэння кваліфікацыі ў Маскве, Ленінградзе, Мінску. Спецыялізацыя і вобласць навуковага інтарэсу — анкамарфалогія.
Жыве ў пасёлку Лясны Мінскай вобласці.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1986 — 2-я прэмія на конкурсе «Суб’ектыўны аб’ектыў»
- 1987 — медаль лаўрэата 2-га Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці
- 2014 — Ганаровая грамата БГА «Фотамастацтва»
- 2017 — прэмія МФМ «За ўнёсак у развіццё беларускай фатаграфіі»