Віктар Аляксандравіч Вайцахоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Аляксандравіч Вайцахоўскі
Дата нараджэння 17 красавіка 1926(1926-04-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 2003(2003-08-23) (77 гадоў)
Род дзейнасці эканаміст
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1983)
Навуковае званне
Альма-матар

Віктар Аляксандравіч Вайцахоўскі (17 красавіка 1926, в. Кругляк, Мінскі раён, Мінская вобласць — 23 жніўня 2003) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканамічнай тэорыі. Доктар эканамічных навук (1983), прафесар (1985).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу (1962).

Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1965, загадчык кафедры палітэканоміі), Мінскай вышэйшай партыйнай школе (1969—1991, у 1986—1989 — рэктар), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (1999—2002, прафесар кафедры эканамічнай тэорыі і эканамічнага выхавання).

Навуковыя інтарэсы: праблемы тэорыі і метадалогіі сістэмнага выкарыстання эканамічных законаў; эканамічная і сацыяльная палітыка.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Исследование и использование системы экономических законов при социализме : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.01 / Войцеховский Виктор Александрович. — Москва, 1982.
  • Организация заработной платы и материальное стимулирование труда работников лесозаготовительной промышленности (на примере лесозаготовительных предприятий БССР) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / В. А. Войцеховский. — Минск, 1966.
  • Курс лекций по политической экономии капитализма / [С. Н. Малинин и др.]. — Минск, 1972. — Форма имени «Войцеховский В. В.» (с. 4) — ошибочная.
  • Экономическая стратегия и социальная политика КПСС : методическте пособие в помощь изучающим материалы XXVII съезда КПСС и XXX съезда КП Белоруссии / В. А. Войцеховский. — Минск, 1987. — Форма имени «Владимир Александрович» — ошибочная.
  • Ашчаднасць — норма кожнага / В. Вайцяхоўскі // Звязда. — 1965. — 28 лістапада (№ 281). — С. 2. — Форма прозвішча «Вайцяхоўскі».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вайцахоўскі Віктар Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 461.
  • Войцеховский Виктор Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 771.
  • Войцеховский Виктор Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2016. — Т. 5 : Минская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 195.