Самахвалавіцкі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Самахвалавіцкі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Самахвалавічы
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Дата скасавання 18 студзеня 1931

Самахвалавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 гадах. Цэнтр — мястэчка Самахвалавічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Самахвалавіцкі раён быў утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мінскай акругі26 ліпеня 1930 у прамым падпарадкаванні БССР). 28 жніўня таго ж года быў падзелены на 15 сельсаветаў:

21 жніўня 1925 года быў утвораны Азярычынскі сельсавет, 4 жніўня 1927 далучаны Цепленскі сельсавет скасаванага Шацкага раёна.

18 студзеня 1931 года раён быў скасаваны. Азерскі, Крупіцкі і Рубілкаўскі сельсаветы былі перададзены Койданаўскаму раёну; Азярычынскі, Дудзіцкі, Узлянскі сельсаветы — Пухавіцкаму раёну; Кайкаўскі сельсаветСмілавіцкаму раёну; Цепленскі сельсаветУздзенскаму раёну. Гатаўскі, Грычынскі, Каралішчавіцкі, Навадворскі, Падгайскі, Самахвалавіцкі, Сеніцкі, Строчыцкі і Трасцянецкі сельсаветы былі аддадзены ў падпарадкаванне Мінскага гарадскога савета.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]