Віктар Аляксандравіч Жыгар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Аляксандравіч Жыгар
Нараджэнне 6 верасня 1954(1954-09-06) (69 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Віктар Аляксандравіч Жыгар (нар. 6 верасня 1954, в. Слабада Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут (інжынер-электрык), Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).

Пасля заканчэння Канатопскага індустрыяльна-педагагічнага тэхнікума працаваў інжынерам-канструктарам, намеснікам галоўнага канструктара, намеснікам галоўнага інжынера, галоўным інжынерам, дырэктарам Гомельскага завода «Электраапаратура».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1]. Быў членам Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва па мытнаму рэгуляванню і пагранічнай палітыцы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва[2].

Зноскі