Віктар Аляксандравіч Шылко

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Аляксандравіч Шылко
Фатаграфія
Дата нараджэння: 17 ліпеня 1952(1952-07-17) (67 гадоў)
Месца нараджэння: в. Зарэчча, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць, БССР
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Вучоба:

Віктар Аляксандравіч Шылко (нар.14 ліпеня 1952, в. Зарэчча, Гарадоцкі раён) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1974 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута.

Раннім творам уласціва рэалістычная трактоўка вобразаў: «Вясна» (1976), «Антонаўскія яблыкі» (1979), «Каляды» (1981), «Гандляр кветкамі» (1983), «Мір на зямлі» (1980). З сярэдзіны 1980-х гадоў кампазіцыі набываюць фармальна-жывапісны характар: «Падзенне», «Малевічу прысвячаецца», «Стыхія» (усе 1988), «Апошні трамвай», «Белая карціна» (абедзве 1989), «Космас» (1990), «Раніца» (1993), «Яблык Евы» (2000), «Два», «Рытмы вечара», «Ноч уваходзіць у горад» (усе 2002). Творы вызначаюцца асацыятыўнай вобразнасцю, дынамікай кампазіцыйных рытмаў, эмацыянальнай выразнасцю колераў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 11. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
  • Шылко Віктар Аляксандравіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С.І. Садоўская ; рэдкал. Н.А. Бурунова [і інш.]. – Мн., 2004. – С. 721.
  • Першы Міжнародны пленэр “Малевіч. Уновіс. Сучаснасць” : каталог / мастак і склад. А.І. Дасужаў. – Мн., 1995. – С. 63.