1981 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1981 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі[правіць | правіць зыходнік]
- Рэспубліканская выстаўка «Заўсёды напагатове», прысвечаная 60-годдзю савецкай міліцыі, Палац мастацтва, Мінск. Складальнікі каталога: Н. В. Зелянко, Л. Д. Фінкельштэйн; аўтар уступнага артыкула Э. Пугачова[1]
- Рэспубліканская выстаўка да XXVI з’езда КПСС, Палац мастацтва, Мінск
- Рэспубліканская выстаўка «Восень – 81», Палац мастацтва Мінск
- Рэспубліканская выстаўка акварэлі, Палац мастацтва Мінск
- «Горад майго дзяцінства», персанальная выстаўка мастака Абрама Рабкіна ў Ленінградзе, прысвечаная Бабруйску
- 8 снежня — 17 снежня: Рэспубліканская мастацкая выстаўка, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, Палац мастацтва, Мінск. Сярод удзельнікаў — Людвіг Асецкі, Віктар Шматаў
- Выстаўка «Маладосць рэспублікі», Мінск. Сярод удзельнікаў — Людміла Шчамялёва
Выстаўка, прысвечаная Алаізе Пашкевіч[правіць | правіць зыходнік]
Трэці злева — Віктар Шматаў
Ганаровыя званні[правіць | правіць зыходнік]
- Дзмітрый Алейнік атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
- Людвіг Асецкі атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
- Васіль Сумараў атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
З’явіліся[правіць | правіць зыходнік]
- 20 лютага — Полацкая мастацкая галерэя
- 4 ліпеня — Музей баявой садружнасці беларускіх, рускіх, латышскіх і літоўскіх партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны
- 25 лістапада — Хойніцкі краязнаўчы музей
- Музей этнаграфіі, Магілёў
Галерэя скульптуры[правіць | правіць зыходнік]
Галерэя жывапісу[правіць | правіць зыходнік]
Барыс Аракчэеў. «Яраслаўль. Гады вучобы Максіма Багдановіча ў гімназіі». Палатно, алей, 60 x 98 см
Барыс Аракчэеў. «Храм на цэнтральнай вуліцы Яраслаўля». Картон, алей, 47 х 35 см
Пётр Шарыпа «Касцёл у Мядзелі.» Палатно, алей, 50 х 57 см
Пётр Шарыпа «Алёнка». Палатно, алей, 119 х 90 см