Віктар Анатолевіч Шандаровіч
Віктар Анатолевіч Шандаровіч | |
---|---|
руск.: Виктор Анатольевич Шендерович | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Виктор Анатольевич Шендерович |
Дата нараджэння | 15 жніўня 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | сцэнарыст, сатырык, публіцыст, палітык, радыёвядучы, тэлевядучы |
Гады творчасці | з 1991 |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
Залатое цяля[d] (1991) |
Узнагароды | |
shender.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Віктар Анатолевіч Шандаровіч (руск.: Ви́ктор Анато́льевич Шендеро́вич; 15 жніўня 1958, Масква) — расійскі і ізраільскі журналіст, празаік, паэт, драматург, сцэнарыст, тэлевядоўца і радыёвядоўца, сатырык, публіцыст, педагог. Калумніст часопіса The New Times.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся з сям’і інжынера Анатоля Семяновіча Шандаровіча (1930—2017) і педагога Інесы Яўсееўны Дазорцавай (1929—2011). Дзед па бацькоўскай лініі, Сямён Маркавіч Шандаровіч (1903—1984), інжынер-хімік, працаваў на заводзе ЗІЛ, двойчы падвяргаўся палітычным рэпрэсіям у 1929 і 1948 гадах. Бабуля па бацькоўскай лініі — Лідзія (народжаная Эйдля)[3]. Другі дзед, Яўсей Самуілавіч Дазорцаў, быў начальнікам аддзелу СПА Наркамату вугальнай прамысловасці. Старэйшы лейтэнант Яўсей Дазорцаў, камандзір роты 477-га стралковага палка[4]. 161-й стралковай дывізіі — будучай 4-й гвардзейскай стралковай Апосталаўска-Венскай Чырванасцяжнай дывізіі, загінуў на фронце 7 кастрычніка 1941 года[5] пад Ленінградам[6][7][8]. Пахаваны ў в. Гонтавая Ліпка Ленінградскай вобласці[9].
У 10 класе Віктара Шандаровіча заўважае Канстанцін Райкін і Шандаровіч патрапіў на навучанне ў тэатральную школу Алега Табакова. Гэты факт вызначыў далейшы лёс падлетка. У 1975 годзе ён паступае на рэжысуру і праз 5 гадоў паспяхова абараняе дыплом Маскоўскага інстытута культуры і мастацтваў.
Пасля навучання Віктар праходзіць тэрміновую службу ў войску. У далейшым ён казаў, што менавіта служба дала яму многія сюжэты, якія ён увасобіў у сваіх сатырычных творах. Аж да 1990 года Шандаровіч працаваў у ГІТІСе, дзе не толькі выкладаў сцэнічнае майстэрства, але і ставіў уласныя карціны. Так, у 1988 годзе па сатырычных расказах Віктара выступіў Генадзь Хазанаў. Аднак пік кар’еры рэжысёра прыйшоўся на 1990-я гады.
Адной з прычын знішчэння расійскімі ўладамі старога НТВ былі «Куклы» і праграма «Ітого», якія рыхтаваў і веў Віктар Шандаровіч. Супрацоўнічае з «Радыё Свабода»: з 29 ліпеня 2003 па 27 снежня 2009 года вёў перадачу «Все свободны», да жніўня 2015 года публікаваўся на сайце радыёстанцыі як адзін з калумністаў.
З 14 лістапада 2003 па 28 чэрвеня 2008 года — мастацкі кіраўнік і вядучы праграмы «Плаўлены сырок» на радыёстанцыі «Эхо Москвы».
10 студзеня 2022 года паведаміў у сацсетках, што з’ехаў з Расіі ў мэтах бяспекі[10].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]П’есы
[правіць | правіць зыходнік]- 2001 — Два ангелы, чатыры чалавекі
- 2002 — Цёзка Швейцэра
- 2007 — Пятрушка
- 2010 — Пацярпелы Гольдзінер
- 2011 — Вечаровы выезд таварыства сляпых
- 2011 — Цяперашні момант
- 2019 — Пабачыць Солсберы
Па п’есе «Пацярпелы Гольдзінер» у 2014 годзе быў пастаўлены спектакль, у якім галоўную роль граў Уладзімір Этуш[11].
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- 1991 — Цветы для профессора Плейшнера
- 1993 — … В деревне Гадюкино — дожди
- 1995 — Семячкі (М.: Текст)
- 1997 — Тэатр аднаго Шэндэровіча
- 1998 — Куклы
- 1999 — Московский пейзаж
- 2000 — Куклиада
- 2000 — Антология
- 2000 — 208 избранных страниц
- 2004 — Здесь было НТВ и другие истории
- 2004 — Здесь было НТВ, ТВ-6, ТВС
- 2005 — Монолог с властью
- 2005 — Кинотеатр повторного фильма
- 2005 — Изюм из булки, ISBN 978-5-8159-0826-0
- 2006 — Недодумец, или как я победил Марк Твена, ISBN 5-8159-0590-9
- 2006 — Изюм из булки. Издание второе. Исправленное и дополненное
- 2007 — Плавленые сырки и другая пища для ума
- 2007 — Хромой стих (М.: Время)
- 2009 — Схевенинген (М.: Время), ISBN 978-5-9691-0456-3
- 2009 — Случай с йеху и другие истории нашего зоопарка. Мои встречи с правосудием (М.: Новая газета), ISBN 978-5-91147-008-1
- 2010 — Операция «Остров» (М.: Астрель, Corpus), ISBN 978-5-271-27466-4
- 2012 — Евроремонт: рассказы (М.: Астрель, CORPUS), ISBN 978-5-271-43135-7
- 2014 — Блокада мозга 2014 (М.: Захаров), ISBN 978-5-8159-1330-1
- 2015 — Проклятие Пелопа (М.: Пробел-2000), ISBN 978-5-98604-495-8
- 2015 — Рептилион и другие истории о любви (М.: Время), ISBN 978-5-9691-1399-2
- 2015 — Соло на флейте (М. : Время), ISBN 978-5-9691-1274-2
Зноскі
- ↑ http://www.quora.com/Who-is-behind-the-attack-on-Victor-Shenderovich-in-Moscow-Was-he-beaten-because-he-is-Jewish
- ↑ https://echo.msk.ru/programs/personalno/2751406-echo/
- ↑ Шендерович: «Дед из Беларуси — единственный из 183 человек живым проскочил 1937 год»
- ↑ Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович, 07.10.1941, погиб, . pamyat-naroda.ru. Праверана 6 студзеня 2016.
- ↑ Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович, 07.10.1941, погиб, . pamyat-naroda.ru. Праверана 6 студзеня 2016.
- ↑ Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович, __.10.1941, погиб, . pamyat-naroda.ru. Праверана 6 студзеня 2016.
- ↑ Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович,, погиб (пропал без вести), . pamyat-naroda.ru. Праверана 6 студзеня 2016.
- ↑ Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович, 07.10.1941, убит, . pamyat-naroda.ru. Праверана 6 студзеня 2016.
- ↑ Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович, 07.10.1941, убит, . pamyat-naroda.ru. Праверана 6 студзеня 2016.
- ↑ «Мірнаму пратэсту ў таталітарным грамадстве наканаванае паражэнне», — Шандаровіч пра свой ад’езд і кроў беларусаў, Радыё Свабода, 13-01-2022
- ↑ «Потерпевший Гольдинер» (2014) . etush.ru. Праверана 30 лістапада 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віктар Анатолевіч Шандаровіч
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Выпускнікі МДІК
- Лаўрэаты прэміі ТЭФІ
- Лаўрэаты прэміі «Залаты Астап»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Педагогі Расіі
- RTVI
- Журналісты Расіі
- Грамадскія дзеячы Расіі
- Праваабаронцы Расіі
- Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
- Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя
- Сатырыкі Расіі
- Гумарысты Расіі
- Калумністы