Віктар Аляксандравіч Бутра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Віктар Бутра)
Віктар Аляксандравіч Бутра
Род дзейнасці фатограф
Дата нараджэння 7 красавіка 1944(1944-04-07) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар

Віктар Аляксандравіч Бутра (нар. 7 красавіка 1944 г., Сарапул, Удмурцкая АССР, РСФСР) — беларускі фатограф-дакументаліст, урач.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Віктар Бутра нарадзіўся ў горадзе Сарапул у 1944 годзе. Бацька — Аляксандр Пятровіч Бутра (1919—1992 гг.) скончыў Молатаўскі дзяржаўны ўніверсітэт, з 1948 года выкладаў у тэхнічных ВНУ горада Рыгі, кіраваў кафедрай фізікі ў адной з іх. Маці — Вера Віктараўна, у дзявоцтве — Шасцерыкова (1918—2009 гг.), па адукацыі геолаг.

Дзіцячыя і юнацкія гады Віктара прайшлі ў Латвіі. Захапляўся радыёэлектронікай, у старэйшых класах быў прызёрам гарадскіх і рэспубліканскіх спаборніцтваў па валейболе, лёгкай атлетыцы і хуткасным бегу на каньках. Вучыўся на лячэбным факультэце Рыжскага медыцынскага інстытута (1961—1963 гг.), потым у Віцебскім медыцынскім інстытуце (1963—1968 гг.); скончыў клінічную ардынатуру пры Львоўскім медінстытуце, курсы павышэння кваліфікацыі ў Маскве, Ленінградзе, Мінску. Спецыялізацыя і вобласць навуковага інтарэсу — анкамарфалогія.

Жыве ў пасёлку Лясны Мінскай вобласці.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]