Віктар Віктаравіч Клімаў
Выгляд
Віктар Віктаравіч Клімаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 верасня 1935 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Віктар Віктаравіч Клімаў (29 верасня 1935, г. Нікапаль, Днепрапятроўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1960 годзе. Працаваў у Яраслаўлі, Мінскпраекце, з 1971 года — галоўны архітэктар праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): ПДП жылога раёна па праспекце Дзяржынскага (1967), праект мясаперапрацоўчага завода ў Мінску (1969), праекты планіроўкі 34 адміністрацыйных раёнаў БССР і Нечарназёмнай зоны РСФСР (1973—1983), эксперыментальны генплан Мазырскай сістэмы населеных месцаў (1983), схема раённай планіроўкі Курскай і Мінскай вобласці (1983—1987).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Климов Виктор Викторович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)