Віктар Віктаравіч Шумак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Віктаравіч Шумак
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1962(1962-10-04) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (2020) і кандыдат біялагічных навук (2001)
Навуковае званне
Альма-матар

Віктар Віктаравіч Шумак (нар. 4 кастрычніка 1962, Іванава, Брэсцкая вобласць) — беларускі іхтыёлаг, рыбавод, эколаг. Доктар сельскагаспадарчых навук (Расія, 2020), кандыдат біялагічных навук (Расія, 2001; Беларусь, 2003), дацэнт (2009).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Калінінградскі тэхнічны інстытут рыбнай прамысловасці і гаспадаркі (спецыяльнасць «Іхтыялогія і рыбаводства», 1985), Усерасійскі навукова-даследчы інстытут сажалкавай рыбнай гаспадаркі (аспірантура, 1994).

Працаваў у Беларускім навукова-вытворчым аб’яднанні рыбнай гаспадаркі (1985—1992, малодшы навуковы супрацоўнік), ААТ «Рыбгас „Палессе“» (1994—2000, загадчык участка «Дубае»), УП «Саюс-Групп» (Мінск; 2001, начальнік участка «Беражок»), Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002—2005, інспектар Пінскай міжраённай інспекцыі), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (філіял у г. Пінску, 2005—2006, дацэнт), Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце (2016—2021, дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі), Палескім дзяржаўным універсітэце (2005—2016 і з 2021, загадчык кафедры тэхналогій аквакультуры).

Навуковыя інтарэсы: павышэнне эфектыўнасці рыбагаспадарчай дзейнасці.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Рациональные методы повышения эффективности рыбохозяйственной деятельности : диссертация … доктора сельскохозяйственных наук : 06.02.08 ; 06.02.10 : защищена 25.12.2019 : утверждена 12.02.2020 / Шумак Виктор Викторович. — Барановичи, 2019.
  • Эффективность энергозатрат зимующего сеголетка разных пород карпа / V. V. Shumak // Innowacyjne działania i gospodarstwa na obszarach wiejskich. — Toruń, 2015. — S. 314—326.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]