Віктар Міхайлавіч Прохараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Міхайлавіч Прохараў
Дата нараджэння 21 верасня 1918(1918-09-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 1978(1978-08-21) (59 гадоў)
Месца пахавання
Род дзейнасці урач, хірург, выкладчык універсітэта, ваенны ўрач, загадчык кафедры
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук[1] (1952)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Віктар Міхайлавіч Прохараў (21 верасня 1918, Старыя Дарогі — 21 жніўня 1978) — беларускі ўрач-хірург. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1975)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 21 верасня 1918 года ў Старых Дарогах ў сялянскай сям’і.

У 1941 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. На франтах Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў аперацыйна-перавязачны ўзвод медыка-санітарнага батальёна, працаваў вядучым хірургам асобнага медыка-санітарнага батальёна і палявога рухомага шпіталя, 1941—1946.

Аспірант Інстытута тэарэтычнай і клінічнай медыцыны АН БССР, 1947—1949; асістэнт кафедры шпітальнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1949—1954. Прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук, 1952; дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі, 1954—1968; зацверджаны ў вучоным званні дацэнта, 1956. Загадчык 1-й кафедры шпітальнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1968—1978[2].

Памёр 21 жніўня 1978 года.

Зноскі