Перайсці да зместу

Старадарожскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старадарожскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Старыя Дарогі
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924,
30 ліпеня 1966
Дата скасавання 25 снежня 1962
Кіраўнік Дзмітрый Мікалаевіч Сасіновіч[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 80,53 %, руская 17,61 %
Размаўляюць дома: беларуская 50,54 %, руская 45,13 %[2]
Насельніцтва (2009)
21 937 чал.[2] (22-е месца)
Шчыльнасць 16,01 чал./км² (18-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 92,95 %,
рускія — 4,82 %,
украінцы — 1,1 %,
іншыя — 1,13 %[2]
Плошча 1 370,38[3]
(18-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
149 м[4]
Старадарожскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Старадаро́жскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Старыя Дарогі. Падзелены на 8 сельскіх саветаў.

Плошча 1371 км². Раён мяжуе з Любанскім, Пухавіцкім і Слуцкім раёнамі Мінскай вобласці, Глускім і Асіповіцкім раёнамі Магілёўскай вобласці.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старыя Дарогі. 20 жніўня 1924 года падзелены на 11 сельсаветаў: Дараганаўскі, Дражненскі, Жыцінскі, Кармазоўскі, Крываноскі, Новадарожскі, Пасецкі, Паськава-Горацкі (Горкаўскі), Старадарожскі, Шчыткавіцкі, Языльскі. 3 ліпеня 1925 года Старыя Дарогі атрымалі статус мястэчка. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Бабруйскай акругі, пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года — у прамым падпарадкаванні БССР. 12 лютага 1935 года Шчыткавіцкі сельсавет перададзены Грэскаму раёну. 5 красавіка 1936 года Дараганаўскі сельсавет разбуйнены на Дараганаўскі і Крынкаўскі сельсаветы, у склад раёна вернуты Шчыткавіцкі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Старыя Дарогі атрымалі статус горада. 23 чэрвеня 1940 года ўтвораны Залужскі і Паставіцкі сельсаветы, адначасова Дражненскі сельсавет перайменаваны ў Падарэскі з пераносам цэнтра з вёскі Дражна ў вёску Падарэссе. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Залужскі, Кармазоўскі, Крываноскі, Крынкаўскі, Падарэскі, Паставіцкі сельсаветы, утвораны Дражнаўскі і Палажэвіцкі сельсаветы. 23 ліпеня 1957 года Жыцінскі сельсавет перайменаваны ў Дрычынскі. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Слуцкага раёна.

30 ліпеня 1966 года Старадарожскі раён утвораны зноў, уключаў горад Старыя Дарогі, Дражнаўскі, Новадарожскі, Палажэвіцкі, Пасецкі, Паськавагорацкі, Старадарожскі, Шчыткавіцкі, Языльскі сельсаветы, якія былі вылучаны са складу Слуцкага раёна. 20 кастрычніка 1995 года горад Старыя Дарогі і Старадарожскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 27 чэрвеня 2003 года Паськавагорацкі сельсавет перайменаваны ў Горкаўскі. 28 мая 2013 года скасаваны Горкаўскі сельсавет[5].

Насельніцтва раёна складае 21,9 тыс. чалавек (2009), у гарадскіх умовах пражывае каля 12 тыс. чал.

Дынаміка змянення колькасці насельніцтва:

1995 — 27,6 тыс.[6]
2000 — 26,3 тыс.
2002 — 25,0 тыс., гарадскога 48 %[7]
2008 — 22,4 тыс.
2009 — 21,9 тыс.

На тэрыторыі раёна знаходзіцца 90 населеных пунктаў.

Кіраўніком раёна з 2001 г. з’яўляецца Васіль Пятровіч Вусік, кандыдат эканамічных навук.

З 25 кастрычніка 2008 г. выконвае абавязкі старшыні райвыканкама Карпіевіч Вячаслаў Мікалаевіч.

Са студзеня 2009 года старшынёй райвыканкама абраны Чачуха Сцяпан Уладзіміравіч.

Мяса-малочная жывёлагадоўля, свінагадоўля, кормавытворчасць. Пасевы збожжавых і зернебабовых культур, бульбы, ільну. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, лясной прамысловасці.

Праз раён праходзяць чыгунка Баранавічы — Асіповічы, аўтамагістралі Расія — Крычаў — Бабруйск — Слуцк — Івацэвічы, Асіповічы — Баранавічы, Бабруйск — Чырвоная Слабада, Старыя Дарогі — Малая Горка, аўтадарогі мясцовага значэння, якія злучаюць Старыя Дарогі з такімі пунктамі, як Урэчча, Шчыткавічы, Асавец, Арэхаўка, і Кавалічы.

Старадарожскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей, Старадарожскі мастацкі музей, таксама ў Старадарожскім раёне працуе 8 школьных музеяў, якіх узначальваюць настаўнікі гісторыі, у т.л. 5 краязнаўчых:

  • СШ № 1,
  • Залужскай СШ,
  • Горкаўскай СШ,
  • Языльскай СШ,
  • Паставічскай СШ;

і 3 музея баявой славы:

  • Крываноскай СШ,
  • Сінягоўскай СШ
  • Пасецкай СШ.

Сродкі масавай інфармацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая прэса прадстаўлена праз выданні:

  • Рэгіянальная газета «Інфа-Кур’ер». Недзяржаўнае штотыднёвае грамадска-палітычнае выданне. Зарэгістравана ў сакавіку 2001 г. Выдаецца на 24 палосах фармата А3. Наклад — ад 6400 да 7300 экз. (2011). Распаўсюджваецца праз «Белсаюздрук», па падпісцы праз «Белпошту», праз прадпрыемствы рознічнага гандлю.
Назва Датаванне Месцазнаходжанне Катэгорыя
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку I—IV стагоддзі в. Асавец, 1,2 км на поўдзень ад вёскі, урочышча Гарадзішча 3
Курганны могільнік X—XIII стагоддзі в. Будзенічы, 4,5 км на захад ад вёскі, урочышча Курганы 3
Курганны могільнік X—XIII стагоддзі в. Дражна, на паўднёвай ускраіне вёскі, на сучасных могілках, злева ад дарогі ў в. Падарэссе 3
Курганны могільнік-1, курганны могільнік-2, курганны могільнік-3 X—XIII стагоддзі в. Лагі, 0,4 км на захад ад вёскі, 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, 0,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі 3
Курганны могільнік X—XIII стагоддзі в. Ляўкі, на заходняй ускраіне вёскі, злева ад дарогі, на могілках 3
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку VI стагоддзе да н.э. — VII стагоддзе н.э. в. Новыя Ісаевічы, 1,6 км на ўсход ад вёскі, урочышча Гарадніца 3
Курганны могільнік X—XIII стагоддзі в. Пасека, 2,8 км на захад ад вёскі, урочышча Курганне 3
Брацкая магіла 1941—1944 гады в. Пасека 3
Курганны могільнік X—XIII стагоддзі в. Паставічы, на беразе р. Арыжня, 2 км на паўднёвы захад ад вёскі 3
Курганны могільнік X—XIII стагоддзі в. Прусы, 1,2 км на захад ад паўночнай ускраіны вёскі, урочышча Курганы 3
Курганны могільнік X—XIII стагоддзі в. Рабак, 0,8 км на паўночны захад ад вёскі, справа ад дарогі ў в. Сорагі 3
Курганны могільнік X—XIII стагоддзі в. Рабак, 0,6 км на ўсход ад вёскі 3
Брацкія магілы 1941—1944 гады в. Сінягова 3

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Старадарожскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 155—156. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Старадарожскі раён // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 684. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.