Віктар Нічыпаравіч Дашук
Віктар Нічыпаравіч Дашук | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 верасня 1938 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст |
Прэміі | |
Узнагароды |
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977) Народны артыст Беларускай ССР (1990) |
IMDb | 1045130 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ві́ктар Нічы́паравіч Дашу́к (нар. 16 верасня 1938, в. Валокі Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.) — беларускі кінарэжысёр-дакументаліст. Народны артыст Беларускай ССР (1990).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1960), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве (аддзяленне кінарэжысуры, майстэрня Л. Траўберга, 1967). З 1960 працуе на кінастудыі «Беларусьфільм» — быў адміністратарам, асістэнтам аператара, кінарэжысёра; з 1963 — рэжысёр, аператар, сцэнарыст у дакументальным і мастацкім кіно. Стварыў студыю «Спадар Д.» (1993—2005). В. А. прафесара Беларускай акадэміі мастацтваў, кіраўнік майстэрні рэжысуры дакументальнага кіно (1989—1993). Жанаты, двое дзяцей, двое ўнукаў.
В. Дашуком па ўласных сцэнарыях знята больш 80 твораў (у т.л. востразлабаднеўныя дакументальныя фільмы «Ночь длинных ножей», «Репортаж из клетки для кроликов»). Выступае з публіцыстычнымі артыкуламі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977),
- Народны артыст Беларускай ССР (1990),
- Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976),
- Дзяржаўнай прэміі СССР (1985, за цыклы фільмаў «Я з вогненнай вёскі» і «У войны не женское лицо»),
- Першыя прэміі на ўсесаюзных кінафестывалях у Фрунзэ (цяпер Бішкек), Кіеве, Таліне, Любліне,
- Ганаровы дыплом журы 42-га Міжнароднага кінафестывалю ў Кракаве (2003),
- Прыз «Срэбны голуб» на Міжнародным фэсце ў Лейпцыгу (1984, за фільм «Я встретил вас»).
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Дом (1970)
- Безумству храбрых (1970)
- Давным-давно окончен бой (1970)
- Кукушка куковала… (1972)
- Биография полонеза ля минор (1973)
- Я из огненной деревни (1975—1978)
- Прощание (1980)
- У войны не женское лицо (1980—1984)
- Труба (1981)
- Девяносто шестая осень (1981)
- Василь Быков. Восхождение (1984)
- Двое на острове слез (1987, х/ф)
- Чурбанов и другие (1989)
- Форс-мажор (1990)
- Витебское дело (1989-1991)
- Сладкий яд любви (1995, х/ф)
- Между Сатаной и Богом (1997)
- Ночь длинных ножей (1998) — забаронены ў Беларусі
- Репортаж из клетки для кроликов (2000) — забаронены ў Беларусі
- Декамерон по-белорусски (2003)
- Magnum misteria (2004)
- Леанiд Левiн. Вайна i любоў (2006)
- інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дашук Виктор Никифорович // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by
- Дашук Виктор // Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who’s who in Belarus / Складальнікі В. Голубеў, А. Кіжэ, А. Смольскі, В. Трыгубовіч, Г. Ахметава, В. Чуйко. — М.: Кніжны дом «Университет», 1999. — 176 с. ISBN 5-8013-0068-6
- Красинский А. В. Кинодокумент и образ времени. — Мн., 1980;
- Михайлова С. Д. Активный экран. — Мн., 1979;
- Белосинская Н. Огненная лента памяти // Советский экран. — 1977. — № 4;
- Бабкова А. Пачуццё шляху // Мастацтва Беларусі. — 1983. — № 8;
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мн., 1985. — Т.2. — С. 279—280;
- Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1995. — С. 264—265;
- Беларуская Энцыклапедыя: У 18 т. — Мн., 1998. — Т.6. — С. 72-73.
- Асобы
- Нарадзіліся 16 верасня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Хойніцкім раёне
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Выпускнікі Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў
- Постаці Беларусьфільма
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
- Кінарэжысёры Беларусі
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР