Віктар Паўлавіч Шапавал
Віктар Паўлавіч Шапавал | |
---|---|
Нараджэнне |
30 сакавіка 1936 |
Смерць | 14 чэрвеня 1994 (58 гадоў) |
Месца пахавання | |
Узнагароды |
Віктар Паўлавіч Шапавал (30 сакавіка 1936, в. Калазубы, гміна Ружана, Івацэвіцкі павет, Палескае ваяводства — 14 чэрвеня 1994) — машыніст экскаватара, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971—1975), член ЦК КПБ (1981—1986). Герой Сацыялістычнай Працы (1976).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 30 сакавіка 1936 года ў в. Калазубы ў Заходняй Беларусі, на Палессі.
З шаснаццаці гадоў працаваў у калгасе «Першае Мая». У 1954 годзе прызваны на тэрміновую вайсковую службу, служыў на Балтыйскім флоце. У 1958 годзе вярнуўся на радзіму, працаваў у калгасе, адначасова вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе. Затым быў токарам пры Івацэвіцкай рамонтна-тэхнічнай і меліярацыйнай станцыі (РТМС). У 1961 годзе паступіў у Пінскае сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 28 механізацыі сельскай гаспадаркі.
Пасля заканчэння вучылішча быў накіраваны ў Ганцавіцкае будаўніча-мантажнае ўпраўленне меліярацыі трэста «Пінскводбудмеханізацыя» (з 1966 г. у трэсце «Брэстводбуд»). Працаваў машыністам, затым старшым машыністам экскаватара на асушэнні балот і забалочаных зямель Палесся (Пружанскі, Ляхавіцкі, Ганцавіцкі раёны).
У 1967 годзе уступіў у КПСС. З’яўляўся ўдарнікам камуністычнай працы.
У 1987 годзе перайшоў на кіраўнічую работу — назначаны на пасаду намесніка начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела ПМК-63, з 1988 года працаваў майстрам. Аўтар кнігi аб працы ў меліярацыі «Сила земли» (1976).
Быў дэлегатам ХХV з’езда КПСС (1976), кандыдатам у члены (1976—1981) і членам (1981—1986) ЦК КПБ. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання (1971—1975), Брэсцкага абласнога і Ганцавіцкага раённага Саветаў дэпутатаў працоўных.
Памёр 14 чэрвеня 1994 года, пахаваны на гарадскіх могілках па вул. Заслонава г. Ганцавічы. 14 красавіка 2006 года ў Ганцавіцкім раённым краязнаўчым музеі прайшоў вечар памяці героя-земляка з удзелам родных, сяброў, калег. На доме па вул. Мантажнікаў, дзе ён жыў з 1979 па 1994 год, у 2007 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]За поспехі ў выканані планаў VІІІ пяцігодкі (выканаў 7 гадавых норм) 8 красавіка 1971 года ўзнагароджаны ордэнам Леніна. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 сакавіка 1976 года В. П. Шапавалу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шаповал Виктор Павлович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник / сост.: И. Н. Кулан
- [и др.]. Минск, 2014. С. 238.
- Шапавал Віктар Паўлавіч // Памяць. Ганцавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1999. С. 387.
- Шапавал Віктар Паўлавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Пружанскага раёна. Мінск, 1992. С. 420.
- Шапавал Віктар Паўлавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Минск, 1981. Т. 5. С. 660.
- Шаповал, В. П. Сила земли / В. П. Шаповал; лит. запись С. А. Литвинчука. — Минск : Беларусь, 1976. — 32 с. — (Герои девятой пятилетки).
- Шаповал, В. П. Мелиораторы на аренде : [об опыте арендного подряда в тресте «Пинскводстрой»] / В. П. Шаповал // Честь и долг мелиоратора / Ф. С. Горбач, А. И. Хрипанков, В. П. Шаповал [и др.]; лит. запись М. Альгерчика. Минск, 1989. С. 17-20.
- Нарадзіліся 30 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Палескім ваяводстве
- Памерлі 14 чэрвеня
- Памерлі ў 1994 годзе
- Пахаваныя ў Ганцавіцкім раёне
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Дэлегаты XXV з’езда КПСС
- Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў
- Дэпутаты Ганцавіцкага раённага Савета дэпутатаў
- Нарадзіліся ў Пружанскім раёне