Віктар Пятровіч Алампіеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Пятровіч Алампіеў
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
19 верасня 1991 — 9 студзеня 1996
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР[d]
16 мая 1990 — 19 верасня 1991

Нараджэнне 15 красавіка 1947(1947-04-15)[1] (77 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы

Віктар Пятровіч Алампіеў (нар. 15 красавіка 1947) — беларускі палітык, у 19901995 гадах адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут і Беларускі інстытут народнай гаспадаркі. Быў начальнікам інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Пінскага вытворчага аб’яднання верхняга трыкатажу[2].

Быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання ад Пінскай-Паўночнай акругі № 132. Быў намеснікам старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета па эканамічнай рэформе, дасягненні эканамічнай самастойнасці і суверэнітэту рэспублікі.

Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, на якой была абвешчана незалежнасць Беларусі. Сааўтар шэрагу законапраектаў, падрыхтаваных Апазіцыяй БНФ. 12 красавіка 1995 года далучыўся да галадоўкі дэпутатаў Апазіцыі БНФ.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]