Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
(БДЭУ)
Міжнародная назва:

Belarusian State Economic University

Заснаваны:

23 мая 1933

Рэктар:

Уладзімір Мікалаевіч Шымаў

Размяшчэнне:

Мінск

Юрыдычны адрас:

220070, Беларусь, г.Мінск, пр. Партызанскі, 20

Узнагароды:

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Сайт:

bseu.by

Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» (УА БДЭУ) — адзін з найбуйнейшых універсітэтаў Беларусі і галоўная вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю. За час свайго існавання ўніверсітэт падрыхтаваў каля 110 тысячы спецыялістаў, якія працуюць ва ўсіх галінах эканомікі, гандлю, дзяржаўнага кіравання, фінансава-банкаўскай сістэмы, навуковых падраздзяленнях і вучэбных установах.

Знаходзіцца ў Мінску, пр. Партызанскі, 26

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У БДУ 1930 быў створаны самастойны факультэт народнай гаспадаркі з пяццю аддзяленнямі: прамысловым, сельска-гаспадарчым, планава-статыстычным, фінансавым і кааператыўным. У гэты час на факультэце навучалася 300 студэнтаў, а ў 1931 іх было больш за 700.

На базе факультэту грамадскіх навук БДУ ў адпаведнасці з рэзалюцыяй пастановы СНК БССР № 215 ад 7 ліпеня 1931 былі створаны 3 самастойныя інстытуты: Планава-эканамічны, Фінансава-эканамічны і Інстытут спажывецкае кааперацыі (Кааператыўны) рознага адміністрацыйнага падначалення. Праіснавалі яны каля двух гадоў. Выпускі склалі 335 чалавек.

20 мая 1933 СНК БССР прыняў пастанову № 721 аб арганізацыі на базе трох вышэйзгаданых ВНУ новае навучальнай установы, якая спачатку была названа Інстытутам народнай гаспадаркі з месцазнаходжаннем у Мінску.

Да восені 1933 Дзяржплан БССР зацвердзіў статут Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі (БДІНГ) і працоўны факультэт пры ім.

20 студзеня 1935 урад рэспублікі прыняў пастанову аб прысваенні БДІНГ імя У. У. Куйбышава, якое ён насіў да 1992.

Падчас ВАВ былі разбураны вучэбныя карпусы, знішчанае абсталяванне кабінетаў, лабараторый, кафедраў, спаленая і часткова вывезеная за мяжу бібліятэка.

28 кастрычніка 1944 універсітэт аднавіў сваю дзейнасць. Рэгулярныя заняткі пачаліся 1 сакавіка 1945 у вячэрнюю змену ў будынку сярэдняй школы № 12 (зараз вул. Мяснікова і корпус філфаку БДУ). У 1945 было толькі 12 выкладчыкаў і 54 студэнты; у 1945/1946 навучальным годзе — 38 выкладчыкаў і 252 студэнты; бібліятэка налічвала 6 000 кніг. У 1945 на рашэнне навуковага савета 11 студэнтаў (выпуск 1941) атрымалі дыпломы. 2 сакавіка 1946 адбыўся першы пасляваенны выпуск студэнтаў. Яго склад — 71 чалавек, сярод якіх 22 — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Пачыналі яны вучобу яшчэ ў даваенны час.

Усяго за 1946—1950 было падрыхтавана 455 спецыялістаў. 3 студзеня 1950 была здадзена ў эксплуатацыю першая частка вучэбнага корпуса па вул. Свярдлова, 7. Другая — у 1952, апошняя — у 1954.

За заслугі ў падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў народнай гаспадаркі і развіццё навуковых даследаванняў 28 красавіка БДЭУ быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. 20 студзеня 1992 Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі пастановай Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь № 21 быў ператвораны ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. У 1997 яму афіцыйна быў прысвоены статут кіруемай навучальнай установы ў галіне падрыхтоўкі эканамічных кадраў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

На 2009 у БДЭУ існуюць наступныя факультэты:

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт з'яўляецца галоўнай навучальнай установай у галіне падрыхтоўкі кадраў эканамічнай кваліфікацыі ў Беларусі і адным з найбуйнейшых эканамічных навукова-даследчых цэнтраў.

У цяперашні час ва ўніверсітэце дзейнічае пяць цэнтраў: Цэнтр навуковых даследаванняў (ЦНД), Цэнтр макраэканамічных даследаванняў (ЦМЭД), Цэнтр праблем кіравання і кансультацыйных паслуг (ЦПКІКП), Цэнтр таваразнаўчых даследаванняў (ЦТД), Цэнтр развіцця інфармацыйных даследаванняў (ЦРІД).

Міжнародныя кантакты[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт актыўна развівае міжнароднае супрацоўніцтва, асноўнымі кірункамі якога ёсць:

  • навучанне замежных грамадзян ва ўніверсітэце па кантракце на платнай аснове;
  • умацаванне і развіццё акадэмічных сувязяў з замежнымі ўніверсітэтамі;
  • праца ў рамках двухбаковых і шматбаковых акадэмічных праектаў з замежнымі ўніверсітэтамі, фондамі і арганізацыямі.

Ува ўніверсітэце ў рамках Міжурадавых дагавораў аб акадэмічным супрацоўніцтве навучаюцца прадстаўнікі з 16 краін СНД, Балтыі, Азіі, Афрыкі, Еўропы.

БДЭУ стала пашырае сферу супрацоўніцтва з замежнымі ўніверсітэтамі. У дадзены момант БДЭУ мае дагаворы з 36 універсітэтамі СНД, Азіі, Еўропы, ЗША, Канады. Асабліва дынамічная праца праводзіцца ў рамках сумесных праектаў БДЭУ з Інстытутам кіравання прадпрыемствамі пры Парыжскім універсітэце (Францыя) і Універсітэтам Сэры (Вялікабрытанія).

БДЭУ актыўна прыцягвае для чытання лекцыяў замежных прафесараў і спецыялістаў у рамках Фулбрайт, «Грамадзянская адукацыя», «Лідар», «REAP» і інш.

Універсітэт праводзіць сталую працу ў якасці члена Асацыяцыі Еўрапейскіх Універсітэтаў, шукае новыя шляхі і магчымасці пашырэння замежных кантактаў і праграм, падтрымлівае цесныя кантакты з замежнымі пасольствамі і арганізацыямі ў Мінску, такімі як: Інфармацыйная служба Амбасады ЗША (РАО), Амерыканская Рада па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі (ACCELS), Рада па міжнародных даследаваннях і абменах (IREX), Брытанская Рада, Нямецкая служба акадэмічных абменаў (DAAD).

Выкладчыкі і выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]