Віктар Сасунавіч Аўсепян
| Нарадзіўся |
21 ліпеня 1991[1] (34 гады) |
|||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||
| Альма-матар | ||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Віктар Сасунавіч Аўсепян (нар. 21 ліпеня 1991, Арагац, Армянская ССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Брат баскетбаліста Марсэля Аўсепяна.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 21 ліпеня 1991 года ў пасёлку Арагац (цяпер Арагацаван) у Арменіі, праз месяц пераехаў з бацькамі і братам у Беларусь[2].
Выхаванец СДзЮШАР №4 г. Віцебска. Першы трэнер — Алег Дзмітрыевіч Марозаў. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева[3]. Скончыў Смаленскую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры и спорту.
Пачаў прафесійную кар’еру ў 2009 годзе ў мінскай камандзе «Віталюр-РДВАР». Потым перайшоў у віцебскі «Рубон» (на той момант — «Лакаматыў-КіС»). У Віцебску гуляў да лета 2017 года і ў апошнім сезоне набраў 11 ачкоў і меў 6.9 падбору. У жніўні 2017 года падпісаў кантракт з мінскімі «Цмокамі».
У 2015-м годзе форвард быў выкліканы на Матч зорак чэмпіянату Беларусі.
У 2019 годзе вярнуўся ў «Рубон». Прызнаны лепшым форвардам Кубка Беларусі-2019[4] і 2020[5].
Выступаў за юнацкую (2007), юніёрскую (2008—2009), моладзевую (2010—2011) і нацыянальную (2017—2018) зборную Беларусі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 2006—2007 — РДВАР-РЦАР (Мінск)
- 2007—2009 — РДВАР (Мінск)
- 2009—2010 — Віталюр-РДВАР (Мінск)
- 2010—2011 — Лакаматыў-КіС-2 (Віцебск)
- 2010—2011 — Лакаматыў-КіС (Віцебск)
- 2011—2012 — Рубон-2 (Віцебск)
- 2011—2016 — Рубон (Віцебск)
- 2016 — Урарту (Ерэван, Арменія)
- 2016—2017 — Рубон (Віцебск)
- 2017—2018 — Цмокі-Мінск
- 2017—2019 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда)
- 2019—2024 — Рубон (Віцебск)
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (1): 2017/2018.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2018/2019.
Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2017.
Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2010.
Зноскі
- ↑ а б Viktar Ausepian // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- ↑ Баскетболист поневоле
- ↑ СПИСОЧНЫЙ СОСТАВ национальной и сборной команд РБ по баскетболу (мужчины) на 2018 год. Национальная команда (переменный состав)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2021. Праверана 8 лістапада 2023.
- ↑ КУБОК БЕЛАРУСИ. ДЕНЬ ВТОРОЙ. «ЦМОКИ» - ЧЕМПИОН, «РУБОН» ВЫИГРАЛ БРОНЗУ
- ↑ КУБОК БЕЛАРУСИ-2020. «ЦМОКI» ВЫИГРАЛИ В ФИНАЛЕ В ОВЕРТАЙМЕ, У «РУБОНА» - БРОНЗА
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 21 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Выпускнікі Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву
- Ігракі РДВАР
- Ігракі «Віталюр-РДВАР» Мінск
- Ігракі «Рубона» Віцебск
- Ігракі «Цмокі-Мінск»
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-18
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20