Віталь Віктаравіч Лютыч
Віталь Лютыч | |||
Vitali Liutych | |||
Цмокі-Мінск — № 10 | |||
Атакуючы абаронца | |||
Рост: | 198 см | ||
Вага: | 90 кг | ||
Грамадзянства: | ![]() | ||
Нарадзіўся: | 9 мая 1992 (28 гадоў), Бяроза | ||
Драфт: | не задрафтаваны, 2014 | ||
Выступаў за каманды | |||
| |||
|
Віта́ль Лю́тыч (нар. 9 мая 1992, Бяроза) — беларускі баскетбаліст. Выступае за нацыянальную зборную Беларусі і расійскі клуб «Самара».
Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца рэгулярнага сезона Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст кубку Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст Кубка Літвы (2013). Выступаў за беларускія зборныя ўсіх узростаў (U-16, U-18, U-20). Быў уключаны ў другую сімвалічную зборную чэмпіянату Еўропы ў дывізіёне Б U-20 (2011, 2012) па версіі eurobasket.com. За галоўную зборную Беларусі выступае з 2012 года.
У сезоне 2009—2010 гуляў за беларускі Віталюр-РДВАР . У сезоне 2010—2011 за літоўскі АБРО-Універсітэт Шаўляй. З 2010 па 2013 гады таксама граў за БК Шаўляй (Літва)[1].
У 2013 годзе заключыў кантракт з беларускім клубам «Цмокі-Мінск».
Зноскі
- ↑ Віталь Лютыч. Сайт Цмокаў
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Віталь Віктаравіч Лютыч ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- Виталий Лютыч: Мой первый тренер — обычный физрук, Сайт Спортивный Брест, 9-9-2013