Перайсці да зместу

Аляксандр Сяргеевіч Семянюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Аляксандр Сяргеевіч Семянюк
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 14 верасня 1993(1993-09-14) (31 год)
Грамадзянства
Рост 207 см
Вага 107 кг
Пазіцыя цэнтравы
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2011 Віталюр
2011—2012 Мінск-2006
2012—2013 Цмокі-Мінск-2
2013 Прынёманне
2013—2014 Гродна-93
2013   Цмокі-Мінск
2014—2019 Цмокі-Мінск
2019 Урал Екацярынбург[d]
2019—2021 Васток-65 Южна-Сахалінск[d]
2021—2022 Самара[d]
2022 Новасібірск[d]
2022—2023 Дынама Уладзівасток[d]
2023—0000 ТЭМП-СУМЗ Рэўда[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Сяргеевіч Семянюк (нар. 14 верасня 1993, Гомель, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цэнтравы. Выступае за нацыянальную зборную Беларусі.

Выхаванец гомельскага ГАЦАР па гульнявых відах спорту. Першы трэнер — Анатоль Пятровіч Рагазенка. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева[1].

Пачынаў кар’еру ў клубе «Віталюр-РДВАР» у 2009 годзе і выступаў за яго да расфармавання ў 2011 годзе.

Сезон 2011/2012 распачаў ў клубе «Мінск-2006», стаў уладальнікам Кубка Беларусі, выступаў ў Адзінай лізе ВТБ. У лютым 2012 года пераведзены ў фарм-клуб «Мінск-2006-2», стаў з ім бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі.

Сезон 2013/2014 правёў у Гродне, выступаў за клубы «Прынёманне» (да снежня 2013 г.) і «Гродна-93».

У 2014 годзе вярнуўся ў «Цмокі-Мінск» і пяць разоў выйграваў з клубам чэмпіянат Беларусі і Кубак Беларусі.

Выступаў за юнацкую U-16 (2009), юніёрскую U-18 (2010—2011), моладзевую U-20 (2011—2012) і нацыянальную (з 2014) зборную Беларусі[2].

Зноскі