Віктар Францавіч Янушэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Віктар Янушэўскі
Поўнае імя Віктар Францавіч Янушэўскі
Нарадзіўся 23 студзеня 1960(1960-01-23)[1]
Памёр 23 чэрвеня 1992(1992-06-23) (32 гады)
Грамадзянства
Рост 184 см
Вага 73 кг
Пазіцыя Абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1977—1988 Дынама Мінск 259 (3)
1989—1991 ЦСКА (Масква) 39 (1)
1990—1991 Aldershot F.C.[d] 6 (1)
1991—1992 Тэніс Барусія Берлін[d] 11 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Віктар Францавіч Янушэўскі (23 студзеня 1960, Мінск — 23 чэрвеня 1992, Берлін) — былы беларускі футбаліст, абаронца, майстар спорту СССР.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўзросце дзесяці гадоў трапіў пад кіраўніцтва Віктара Аўтушкі, у сталічны СДЮШАР. Футбольная кар’ера пачыналася ў атацы.

Вылучаўся сваім талентам ў дублі мінскага «Дынама», а ўжо ў 17 гадоў давялося дэбютаваць за асноўны склад галоўнай каманды краіны, якая тады яшчэ выступала ў першай Лізе. За Дынама гуляў на працягу 11-ці гадоў (316 матчаў і чатыры забітых гола).

З’яўляўся адным з лідараў легендарнай каманды Эдуарда Малафеева, якая ў 1982 годзе заваявала чэмпіёнскія медалі. У тым сезоне абаронца ўвайшоў у топ-5 гульцоў «Дынама» па колькасці згуляных матчаў.

У 1990-ы годы вырашае паспрабаваць свае сілы ў Еўропе, праўда ў вельмі сціплым клубе з Англіі — «Олдэршот», аўтсайдар чацвёртага дывізіёна. На туманным Альбіёне беларус згуляў усяго ў шасці матчах, пасля чаго вярнуўся ў ЦСКА, якому дапамог не толькі выйграць Кубак СССР (адзіны ў кар’еры), але і ў другі раз стаць чэмпіёнам Савецкага Саюза. Усяго ж за армейцаў абаронца згуляў у 42-х гульнях.

З распадам краіны Янушэўскі яшчэ раз адважыўся паспрабаваць сябе на легіянерскай збажыне, на гэты раз абаронца адправіўся ў Германію, у клуб пятага дывізіёна — «Тэніс Барусія», за які згуляў у 11-ці матчах.

Дасягнення[правіць | правіць зыходнік]

Па праву, можна лічыць самым тытулаваным беларускім футбалістам эпохі Савецкага Саюза. На яго рахунку залатыя медалі юнацкага чэмпіянату Еўропы (U-19) 1978 года, праз год маладзёжная зборная СССР заняла другое месца на мундыялі. Разам з мінскім «Дынама» ў 1982 годзе стаў чэмпіёнам краіны, а праз дзевяць гадоў яшчэ раз прымерыў залатыя медалі першынства Савецкага Саюза, але ўжо ў складзе маскоўскага ЦСКА. У складзе армейцаў у тым жа годзе падняў над галавой Кубак СССР[2].

Зноскі

  1. Viktor Yanushevskiy † // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 60 гадоў таму нарадзіўся Віктар Янушэўскі Архівавана 25 мая 2021.