Віктар Лупасін

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Віктар Ываноў)
Перайсці да: рух, знайсці
Віктар Лупасін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

1982

Месца нараджэння:

Мінск, БССР, СССР

Грамадзянства:

Flag of Belarus.svg Беларусь

Альма-матар:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

драматург, перакладчык, паэт

Віктар Лупасін, сапр.: Віктар Іваноў (1982, Мінск; Псеўданімы: Віктар Ываноў) — беларускі паэт і музыкант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1999—2001 вучыўся на мехмаце БДУ, з 2003 — на філалагічным факультэце БДУ, які скончыў у 2008. Быў заснавальнікам арт-панк-гурта «Засралі казарму». Цяпер удзельнік гуртоў «Краджа золата» і «Мар'янская ўпадзіна». У кастрычніку — лістападзе 2013 года намеснік галоўнага рэдактара ў часопісе «Маладосць».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурнай творчасцю займаецца з 1998, да 2002 выступаў пад імём Віктар Iваноў, да 2008 — як Віктар Ываноў. Аўтар каля 400 вершаў i больш за 25 паэм, а таксама значнага аб'ёму прозы. Працуе ў розных жанрах, i як драматург, i нават як перакладчык. Больш вядомы як эпатажыст.

У выдавецтве «Галіяфы» выйшла дэбютная кніга В. Лупасіна «Асарці» (2009). Творы друкаваліся ў «Літаратура i мастацтва», «Дзеяслоў», «Беларусь сегодня», «Маладосць», «Партызан», таксама ў самвыдатаўскім друку («Ё», «Вясковыя могілкі», «Хню») i калектыўных зборніках («Літаратурны квартал», «In Вільня veritas»).

Творы перакладаліся на балгарскую мову, былі аб'ектамі пародыі. Апавяданне «Слонікі» аналізуецца на філалагічным факультэце БДУ ў курсе найноўшай беларускай літаратуры, а санетны цыкл «Аўтамабілі СССР» з'яўляецца першым у славянскай паэзіі цыклам аўтамабільных санетаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лупасін В. СУЧБЕЛЛІТ. Margaritas ante porcos // Белорусские новости: Мнение. 2008, 15 ліст. 13:13 — Эл.рэсурс naviny.by
  • Скарапанава І. С. Канцэптуалісцкія праэкты Віктара Ыванова // Русская и белорусская литературы на рубеже XX–XXI веков. К 70-летию кафедры русской литературы: Сб. науч. статей: В 2 ч. Ч. 2. – Минск: Ривш, 2010. С.178–184.