Перайсці да зместу

Вікікрыніцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вікікрыніца)
Вікікрыніцы
англ.: Wikisource
Выява лагатыпа
URL www.wikisource.org
Камерцыйны Не
Тып сайта электронная бібліятэка
Рэгістрацыя Неабавязковая
Мова(-ы) некалькі моў[d]
Размяшчэнне сервера Маямі
Уладальнік Фонд Вікімедыя
Аўтар Удзельнікі
Пачатак працы 24 лістапада 2003[1]
Рэйтынг Alexa 3 824[2], 4 009, 4 976[3] і 4 630[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вікікрыніцы (англ.: Wikisource) — свабодная бібліятэка — праект некамерцыйнага фонду «Вікімедыя», які мае мэтай стварэнне пастаянна папаўняемай бібліятэкі свабодна распаўсюджваных тэкстаў на ўсіх магчымых мовах. Абвяшчэнне аб афіцыйным старце праекта адбылося ў дзень заснавання самога Фонду 20 чэрвеня 2003 года.

Крытэрыі значнасці матэрыялаў

[правіць | правіць зыходнік]

Дэкларуецца[4], што Вікікрыніцы прызначаныя для захоўвання:

  1. Тэкстаў, раней ужо апублікаваных аўтарамі. У прыватнасці, Вікікрыніцы не прызначаныя для захоўвання тэкстаў, створаных удзельнікамі Вікікрыніц і не апублікаваных дзе-небудзь яшчэ.
  2. Перакладаў арыгінальных тэкстаў, у тым ліку перакладаў, зробленых удзельнікамі Вікікрыніц.
  3. Гістарычных дакументаў нацыянальнага і міжнароднага маштабу.
  4. Каментарыяў да тэкстаў, у тым ліку, напісаных удзельнікамі Вікікрыніц.
  5. Бібліяграфічных спісаў, якія змяшчаюць працы аўтараў, чые працы захоўваюцца ў Вікікрыніцах.

Вікікрыніцы могуць захоўваць наступныя матэрыялы толькі пры ўмове, што яны з’яўляюцца часткай больш агульнай публікацыі:

  1. Матэматычныя даныя, формулы і табліцы.
  2. Зыходныя коды праграм.
  3. Статыстычныя даныя (напрыклад, вынікаў выбараў).