Вікіпедыя:Выдатныя артыкулы/Інструкцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Парадак намінацыі кандыдата ў Выдатныя артыкулы:

  1. Устаўце ў канцы артыкула шаблон {{Кандыдат у выдатныя артыкулы}}.
  2. Дадайце шаблон {{Гэта КВА}} ва ўсе шаблоны, якія спасылаюцца на абраны артыкул.
  3. Дадайце секцыю абмеркавання паводле ўзору

Парадак абрання Выдатнага артыкула:

  1. Закрыйце абмеркаванне новаабранага артыкула (з дапамогай шаблонаў {{закрыта}} і {{закрыта-канец}}) і перанясіце абмеркаванне папярэднеабранага ў архіў.
  2. Устаўце ў канцы артыкула шаблон {{Выдатны артыкул}}, пры гэтым пазначыўшы сярод параметраў тэмы з даступных у {{Выдатны артыкул/Катэгорыя}}, напрыклад: {{Выдатны артыкул|Асоба|Гісторыя}}.
  3. Дадайце новы выдатны артыкул у пералік.
  4. Дадайце артыкул на старонку выдатных артыкулаў.
  5. Абнавіце шаблон для Галоўнай старонкі (згодна з пералікам дадаем новы артыкул). Абнавіце нумар апошняга выдатнага артыкула ў шаблоне {{Адзін з выдатных артыкулаў}}.
  6. Адкрыйце артыкул. Затым перайдзіце па спасылцы "Элемент Вікіданых" на панелі злева. Знайдзіце ўнізе спіс інтэрвікі і пазначце артыкул як выдатны, націснуўшы на выяву ордэна. Захавайце змены.
  7. Дадайце шаблон {{Гэта выдатны артыкул}} ва ўсе шаблоны, якія спасылаюцца на абраны артыкул.
  8. Дадайце шаблон {{Паведамленне ВА}} з наступнымі параметрамі на старонку размоў артыкула.
Прыклад: {{Паведамленне ВА|Архіў 4|32 снежня 2910}}, дзе Архіў 4 — спасылка на архіў тут, а 32 снежня 2910 — дата абрання артыкула.

Калі артыкул да абрання меў статус добрага, дадаткова неабходна выканаць наступныя дзеянні:

  1. Прыбярыце з артыкула шаблон {{Добры артыкул}}.
  2. У пераліку добрых артыкулаў у слупку "Змена статусу" пазначце, што артыкул стаў выдатным.
  3. Прыбярыце спасылку на артыкул са старонкі добрых артыкулаў.
  4. Калі артыкул уключаны ў шаблон {{Добрыя артыкулы}}, прыбярыце яго адтуль і замяніце на самы новы артыкул з пераліку ДА. Апошні артыкул павінен мець статус добрага (гл. слупок "Змена статусу") і не ўваходзіць на момант выканання гэтай працэдуры ў шаблон {{Добрыя артыкулы}}.

Калі намінацыя не набрала падтрымкі, то:

  1. Закрыйце абмеркаванне артыкула (з дапамогай шаблонаў {{закрыта}} і {{закрыта-канец}}) і перанясіце абмеркаванне ў архіў.
  2. Выдаліце ў канцы артыкула шаблон {{Кандыдат у выдатныя артыкулы}}.
  3. Выдаліце шаблон {{Гэта КВА}} з усіх шаблонаў, якія спасылаюцца на абраны артыкул.