Шаблон:Выдатныя артыкулы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Information.svg Дакументацыя

Гэты шаблон прызначаны для выбаркі аднаго з выдатных артыкулаў.

  • Выкарыстанне: {{Выдатныя артыкулы|артыкул=нумар}}
  • Напрыклад: {{Выдатныя артыкулы|артыкул=3}}

Пры дадаванні новых артыкулаў дадавайце іх у шаблоне.

Навошта гэта трэба?

Для аўтаматычнай устаўкі апісанняў выдатных артыкулаў на старонкі Вікіпедыя:Выдатныя артыкулы і Галоўную старонку.



Belarus 1997 CIA map.jpg

Краязнаўства Беларусі ― вывучэнне элементаў гісторыі, геаграфіі, культуры, побыту, прыроды Беларусі ў цэлым, ці ж горада, мястэчка, вёскі, помнікаў культуры і г. д. У самім тэрміне «краязнаўства» заключана яго вызначэнне. У навуцы краязнаўства дзеліцца на комплякснае, калі вывучаюцца ўсе з'явы ў іх ўзаемасувязі, дзе на геаграфічнай базе аб'ядноўваюцца веды гісторыі, геаграфіі, археалогіі, тапанімікі, тапаграфіі, геральдыкі, беларускай этнаграфіі, філалогіі, мастацтвазнаўства, і галінавае ― гістарычнае, этнаграфічнае, геаграфічнае і г. д. (далей…)


Wladislaus II Jagiello of Poland.PNG

Яга́йла (~1352/62 — 1434) — вялікі князь літоўскі (1377—92), кароль польскі (1386—1434) і вярхоўны князь літоўскі (1392—1434). Сын вялікага князя Альгерда.

У 1380 годзе з мэтай стаць уладаром Вялікага Княства Літоўскага распачаў грамадзянскую вайну 1381—84 гадоў супраць свайго дзядзькі Кейстута, якая скончылася для яго спрыяльна. У 1385 годзе была падпісана Крэўская унія — пагадненне аб дынастычным саюзе паміж Польскім каралеўствам і Вялікім Княствам Літоўскім. У 1386 годзе прыняў каталіцтва ў Кракаве. Ажаніўся з маладой каралевай Ядвігай, каранаваны на трон Польшчы пад імем Уладзіслаў II Ягайла. Неўзабаве паміж ім і сынам Кейстута Вітаўтам пачалася чарговая грамадзянская вайна, яна скончылася Востраўскім пагадненнем і перадачай фактычнай улады ў княстве Вітаўту. У 1410 годзе Ягайла разам з Вітаўтам кіраваў войскам у час Грунвальдскай бітвы. (далей…)


Skaryna 1517.jpg

Францы́ск Скары́на, Франці́шак Скары́на (~1490 — ~1551) — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык. Перакладчык і выдавец на беларускі ізвод царкоўнаславянскай мовы кніг Бібліі.

Скарына нарадзіўся ў сям’і заможнага купца ў Полацку, буйным гандлёвым і вытворчым цэнтры Вялікага Княства Літоўскага, імаверна атрымаўшы там першапачатковую адукацыю. У 1504 годзе паступае ў Кракаўскую акадэмію, дзе атрымлівае ступень бакалаўра, у 1512 годзе ў Падуанскім універсітэце Скарына атрымае ступень доктара медыцыны. Пераехаўшы ў Прагу менавіта тут, 6 жніўня 1517 года Скарына выдае першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр». (далей…)


Sigmund Freud, by Max Halberstadt (cropped).jpg

Зігмунд Фрэйд (1856 — 1939) — аўстрыйскі псіхааналітык, псіхіятр і неўролаг(ням.) бел..

Найбольш вядомы як заснавальнік псіхааналізу, зрабіў значны ўплыў на псіхалогію, медыцыну, сацыялогію, антрапалогію, літаратуру і мастацтва XX стагоддзя. Погляды Фрэйда на прыроду чалавека былі наватарскімі для яго часу і на працягу ўсяго жыцця даследчыка не пераставалі выклікаць рэзананс і крытыку ў навуковай супольнасці. Цікавасць да тэорый навукоўца не згасае і да сёння (далей…)


Swift performing on the Speak Now Tour in 2012.jpg

Тэйлар Элісан Свіфт (англ.: Taylor Alison Swift; 13 снежня 1989) — амерыканская кантры і поп спявачка, аўтар песень і актрыса. Дэбютны альбом Тэйлар Taylor Swift выйшаў у 2006 годзе і прынёс ёй першы поспех. Другі альбом Свіфт Fearless быў выпушчаны ў 2008 годзе і стаў міжнародным прарывам. Папулярнасць сінглаў Love Story і You Belong with Me дапамагла Fearless заняць першае месца ў чарце Billboard 200 і стаць самым прадаваным альбомам 2009 года ў ЗША. Fearless атрымаў чатыры прэміі Грэмі, улічваючы галоўную намінацыю «Альбом года», у якой Свіфт стала самай маладой пераможніцай у гісторыі. Выпушчаны ў 2010 годзе трэці альбом Свіфт Speak Now дэбютаваў на першым месцы Billboard 200, разышоўшыся накладам больш за адзін мільён копій за першы тыдзень. Сінгл Mean стаў уладальнікам Грэмі ў дзвюх намінацыях. (далей…)


Einstein 1921 portrait2.jpg

Альбе́рт Эйнштэ́йн (1879 — 1955) — нямецкі фізік-тэарэтык. Стваральнік тэорыі адноснасці (з якой шырока вядома эквівалентнасць масы і энергіі, E = mc2). Атрымаў у 1921 годзе Нобелеўскую прэмію па фізіцы «за заслугі ў тэарэтычнай фізіцы, і асабліва за адкрыццё закону фотаэлектрычнага эфекту».

Унёсак Эйнштэйна ў тэарэтычную фізіку ўключае спецыяльную тэорыю адноснасці, якая ўвязвае механіку і электрамагнетызм, і агульную тэорыю адноснасці, якая пашырыла прынцып адноснасці на неаднародны рух, стварыўшы тым самым новую тэорыю гравітацыі. (далей…)


Mark Selby at Snooker German Masters (DerHexer) 2015-02-04 02.jpg

Марк Э́нтані Сэ́лбі (нар. 1983) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Трохразовы і дзеючы чэмпіён свету і лідар сусветнага рэйтынгу. З'яўляецца адным з дзесяці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгралі ўсе тры турніры трайной снукернай каронычэмпіянат Вялікабрытаніі (2012, 2016), Мастэрс (2008, 2010, 2013) і чэмпіянат свету (2014, 2016, 2017). Двойчы ў сваёй кар'еры выконваў максімальную серыю — 147 ачкоў.

У агульнай колькасці займае найвышэйшы радок у сусветным рэйтынгу больш за 40 месяцаў. (далей…)


Kyren Wilson PHC 2015.jpg

Шанха́й Ма́стэрс 2015 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 14 па 20 верасня 2015 года на Шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў дзявятым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які быў заснаваны ў 2007 годзе. Bank of Communications у пяты раз запар спансіраваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £465,200 (на £15,200 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £85,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў 23-гадовы Кайрэн Уілсан. (далей…)


Mark Selby at Snooker German Masters (DerHexer) 2013-01-31 03.jpg

Шанха́й Ма́стэрс 2011 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 5 па 11 верасня 2011 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў пятым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які праходзіць штогод з 2007 года. Bank of Communications упершыню спансіраваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £350,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £65,000 атрымаў пераможца (на £5,000 больш, чым у мінулым годзе).

Пераможцам турніру стаў Марк Сэлбі, які ў фінальным матчы перайграў Марка Уільямса. (далей…)


Ding Junhui at Snooker German Masters (DerHexer) 2015-02-05 01.jpg

Шанха́й Ма́стэрс 2016 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 19 па 25 верасня 2016 года на Шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў дзясятым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які быў заснаваны ў 2007 годзе. Bank of Communications у шосты раз запар спансіраваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £465,200, з іх £85,000 атрымаў пераможца Дзін Цзюньхуэй, які ў фінальным паядынку перайграў чэмпіёна свету Марка Сэлбі.

(далей…)


George R. R. Martin (9347950579).jpg

«Гульня тронаў»раман у жанры фэнтэзі аўтарства амерыканскага пісьменніка Джорджа Р. Р. Марціна, першая кніга серыі «Песня Лёду і Агню». Упершыню твор быў апублікаваны ў 1996 годзе выдавецтвам Bantam Spectra. Дзеянне рамана адбываецца ў выдуманым сусвеце. У цэнтры твора тры асноўныя сюжэтныя лініі — падзеі, якія папярэднічалі пачатку дынастычных войнаў за ўладу над кантынентам Вестэрас, які нагадвае Еўропу часоў Высокага Сярэднявечча; пагроза наступу плямёнаў адзічэлых і дэманічнай расы Іншых, што насоўваецца з поўначы; а таксама падарожжа дачкі зрынутага караля ў спробах вярнуць Жалезны трон. Апавяданне вядзецца ад трэцяй асобы, напераменку з пункту гледжання розных персанажаў.

(далей…)


Duden.jpg

Нямецкая мовамова немцаў, аўстрыйцаў, ліхтэнштэйнцаў і большай часткі швейцарцаў, афіцыйная мова Германіі, Аўстрыі, Ліхтэнштэйна, адна з афіцыйных моў Швейцарыі, Люксембурга і Бельгіі З'яўляецца адной з самых распаўсюджаных моў у свеце пасля кітайскай, арабскай, хіндзі, англійскай, іспанскай, бенгальскай, партугальскай, рускай і японскай. Нямецкая — адна з афіцыйных і рабочых моў Еўрапейскага саюза.

Адносіцца да заходняй падгрупы германскіх моў індаеўрапейскай сям'і. (далей…)


Fagus sylvatica 020-2.jpg

Бук лясны́ (Fágus sylvática) — вялікае лістападнае дрэва, від роду Бук (Fagus) сямейства Букавыя (Fagaceae). Арэал віду ахоплівае амаль усю Заходнюю і частку Усходняй Еўропы. Гэта найбольш распаўсюджаны від бука ў Еўропе.

Бук лясны з'яўляецца важнай лесаўтваральнай пародай і характэрным кампанентам шыракалістых лясоў. Выкарыстоўваецца ў ландшафтным дызайне, многія культурныя формы вырошчваюць у батанічных садах, парках і дэндрарыях многіх краін свету. (далей…)


Pyotr Stolypin LOC 07327.jpg

Пё́тр Арка́дзьевіч Сталы́пін (1862 — 1911) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі. У розныя гады займаў пасты павятовага правадыра дваранства ў Коўне, Гродзенскага і Саратаўскага губернатара, міністра ўнутраных спраў, прэм'ер-міністра.

У расійскай гісторыі пачатку XX стагоддзя вядомы перадусім як рэфарматар і дзяржаўны дзеяч, які адыграў значную ролю ў падаўленні рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. На пасадзе прэм'ер-міністра, якую ён займаў аж да сваёй гібелі, Сталыпін правёў цэлы шэраг законапраектаў, якія ўвайшлі ў гісторыю як сталыпінская аграрная рэформа, галоўным здабыткам якой было ўвядзенне прыватнай сялянскай зямельнай уласнасці. (далей…)


TheEnduranceInFullSail.jpg

Імпе́рская трансантаркты́чная экспеды́цыя 1914—1917 гадоў — другая экспедыцыя пад камандаваннем сэра Эрнэста Шэклтана, мэтай якой было перасячэнне ўсяго Антарктычнага мацерыка. Дасягнуць пастаўленай мэты не ўдалося, аднак у аналах гісторыі гэтая экспедыцыя стала прыкладам прафесіяналізму і цягавітасці палярнікаў, якія здолелі выжыць у экстрэмальных умовах. Экспедыцыя лічыцца апошнім вялікім падарожжам «Залатога веку палярных даследаванняў», якое выкарыстоўвала тэхналогіі XIX стагоддзя, калі абмежаваная ў рэсурсах каманда была цалкам адрэзаная ад знешняга свету. Далей у антарктычных экспедыцыях выкарыстоўваліся прынцыпова іншыя тэхналогіі і сродкі сувязі.

(далей…)


Flickr - Riksarkivet (National Archives of Norway) - Fram.jpg

Нарве́жская паля́рная экспеды́цыя 1910—1912 гадоў (або Трэ́цяе пла́ванне «Фра́ма») пад кіраўніцтвам Руаля Амундсена — даследчая экспедыцыя ў Антарктыку, галоўнай мэтай якой было дасягненне Паўднёвага геаграфічнага полюса.

У час экспедыцыі, якая праходзіла ў вострай канкурэнтнай барацьбе з англійскай экспедыцыяй «Тэра Нова» Роберта Фалкана Скота, былі атрыманы важныя навуковыя вынікі. Галоўным дасягненнем Амундсена было заваяванне Паўднёвага Полюса 14 снежня 1911 года. Каманда Скота дабралася да полюса праз 33 дні і загінула на зваротным шляху, не дайшоўшы да базы 264 км. (далей…)


Vice-AdmiralKolchak.jpg

Алякса́ндр Васі́льевіч Калча́к (1874 — 1920) — расійскі ваенны і палітычны дзеяч, флатаводзец, навуковец-акіянограф, палярны даследчык. Належаў да дваранскага роду. З'яўляўся адным з найбуйнейшых палярных даследчыкаў канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, пасля знікнення групы барона Толя ў час экспедыцыі 1900—1902 гадоў арганізаваў уласную экспедыцыю для яго выратавання. Удзельнік Руска-японскай вайны. У час Першай сусветнай вайны камандаваў міннай дывізіяй Балтыйскага флота (1915—1916), Чарнаморскім флотам (1916—1917). Георгіеўскі кавалер, адмірал (1918). Правадыр Белага руху ў час Грамадзянскай вайны. Вярхоўны кіраўнік Расіі (1918—1920). Вярхоўны галоўнакамандуючы Рускай арміяй.

(далей…)


Convoy PQ 17 sailing in Hvalfjord.jpg

PQ-17 — арктычны канвой часоў Другой сусветнай вайны, сумна знакаміты вялікімі стратамі. PQ-17 быў адпраўлены ў СССР 27 чэрвеня 1942 года са стратэгічнымі грузамі і ваеннай тэхнікай з ЗША, Канады і Вялікабрытаніі. У яго склад уваходзілі 35 грузавых судоў.

У выніку атрыманых разведдадзеных 4 ліпеня 1942 года з Адміралцейства паступіў асабісты загад першага марскога лорда Дадлі Паўнда: «Канвою рассеяцца!». Крэйсерская група атрымала загад адысці на захад з-за асцярогі атакі нямецкага злучэння на чале з лінкарам «Тырпіц», які выйшаў у мора. Атрымаўшы неадназначны загад і думаючы, што крэйсерская група сыходзіць на бой з германскімі надводнымі караблямі, Гамільтан ухваліў прапанову камандзіра прыкрыцця канвою Брума аб далучэнні эсмінцаў канвою да крэйсерскага злучэння. Судны канвою паасобку прарываліся ў Архангельск пад суправаджэннем пакінутых караблёў канвою, якія ва ўмовах палярнага дня сталі лёгкай здабычай нямецкіх падлодак і авіяцыі. У выніку 22 транспарты і 2 дапаможныя судны са складу канвою былі патоплены. (далей…)


Anton Denikin 1918-1919.jpg

Анто́н Іва́навіч Дзяні́кін (1872 — 1947) — расійскі военачальнік, палітычны і грамадскі дзеяч, пісьменнік, мемуарыст, публіцыст і ваенны дакументаліст.

Адзін з найбольш выдатных генералаў Рускай імператарскай арміі ў перыяд Першай сусветнай вайны. Актыўны ўдзельнік ваенных з'ездаў 1917 года, праціўнік дэмакратызацыі арміі beru. Выказаў падтрымку Карнілаўскаму выступленню, за што арыштаваны Часовым урадам, удзельнік Бярдычаўскага і Быхаўскага сядзенняў генералаў (1917). Адзін з асноўных кіраўнікоў Белага руху ў гады Грамадзянскай вайны, яго лідар на Поўдні Расіі. Дамогся найбольшых ваенных і палітычных вынікаў сярод усіх кіраўнікоў Белага руху. Выконваючы абавязкі вярхоўнага кіраўніка Расіі (4 студзеня — 4 красавіка 1920 года). З красавіка 1920 года — эмігрант. (далей…)


Kaspar Hauser.jpeg

Каспа́р Ха́ўзер (раней таксама Каспа́р Га́ўзер, ням.: Kaspar Hauser / Casparus Hauser), празваны «Дзіця Еўропы» (як мяркуецца, 1812 — 1833) — вядомы сваім таямнічым лёсам знайдыш, адна з загадак XIX стагоддзя. Юнак, які практычна не ўмеў хадзіць і гаварыць, быў знойдзены ў Нюрнбергу, у Пяцідзясятніцу 1828 года, быў забіты невядомым праз пяць гадоў. Нягледзячы на ўсе намаганні і велізарную ўзнагароду, прызначаную баварскім каралём, ні сапраўднае імя, ні паходжанне Каспара, ні прычыну яго забойства, ні асобу забойцы ўстанавіць так і не ўдалося.

(далей…)


John Higgins at Snooker German Masters (DerHexer) 2013-01-30 05.jpg

Шанха́й Ма́стэрс 2012 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 17 па 23 верасня 2012 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў шостым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які праходзіць штогод з 2007 года. Bank of Communications у другі раз запар спансіраваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £410,000, з якіх £75,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Джон Хігінс з Шатландыі, які саступаў Трампу ў фінальным матчы з лікам 0:5 і 2:7, але выйграў 6 фрэймаў запар, выйшаўшы наперад з лікам 8:7 і давёў паядынак да перамогі. Апроч таго, у шостым фрэйме фінальнага матча шатландзец аформіў максімальны брэйк, які стаў шостым у яго кар'еры і прынёс яму прыз у £10,000 і £2,000 за найвышэйшую серыю на спаборніцтве. (далей…)


Nyamata Memorial Site 13.jpg

Генацы́д у Руа́ндземасавыя забойствы, генацыд тутсі і ўмераных хуту ў Руандзе, які ажыццяўляўся большасцю хуту. Прыкладна за 100 дзён (з 7 красавіка 1994 г. па сярэдзіну ліпеня) прыблізна 500 000 — 1 000 000 жыхароў Руанды былі забіты, што склала прынамсі 20 % насельніцтва краіны і 70 % папуляцыі тутсі ў Руандзе. Генацыд быў спланаваны членамі палітычных эліт, вядомымі як аказу, многія з якіх займалі пазіцыі на найвышэйшых узроўнях нацыянальнага ўрада. Выканаўцы паходзілі з шэрагаў арміі Руанды, нацыянальнай паліцыі (жандармерыі), праўрадавых міліцый, якія ўключалі ў сябе групоўкі Інтэрахамвэ і Імпузамугамбі, і грамадзянскай супольнасці хуту.

Генацыд меў доўгі і глыбокі ўплыў на Руанду і суседнія з ёй краіны.(далей…)


Auguste D aus Marktbreit.jpg

Хваро́ба Альцге́ймера, або Сені́льная дэме́нцыя альцге́ймераўскага ты́пу — найбольш распаўсюджаная форма дэменцыі, нейрадэгенератыўнае захворванне, упершыню было апісана ў 1906 годзе нямецкім псіхіятрам Алоісам Альцгеймерам. Як правіла, выяўляецца ў людзей старэйшых за 65 гадоў, але існуе і ранняя хвароба Альцгеймера — рэдкая форма захворвання. Агульнасусветная захворвальнасць на 2006 год ацэньвалася ў 26,6 млн чалавек, да 2050 года колькасць хворых можа вырасці ў чатыры разы.

Найчасцей на ранніх стадыях назіраецца разлад кароткачасовай памяці. З развіццём хваробы адбываецца страта доўгачасовай памяці. Паступовая страта функцый арганізма вядзе да смерці. Індывідуальны прагноз ускладнены праз варыяцыі ў тэрміне цячэння хваробы. (далей…)


Meg Turney as Elizabeth from Bioshock.jpg

BioShóck Ínfinite — шутар ад першай асобы, распрацаваны кампаніяй «Irrational Games» і выдадзены «2K Games». Быў выпушчаны ва ўсім свеце для «Microsoft Windows», «PlayStation 3» і «Xbox 360» 26 сакавіка 2013 года, порт для «OS X» ад кампаніі «Aspyr» выпушчаны 29 жніўня 2013 года, порт для «Linux» — 17 сакавіка 2015 года. «Infinite» — трэцяя гульня ў «серыі BioShock», але яе сюжэтная лінія не з'яўляецца часткай лініі папярэдніх гульняў «BioShock». Канцэпцыя геймплэю аналагічная папярэднім. «Irrational Games» і Кен Левін базавалі гульню на гістарычных падзеях пачатку XX стагоддзя, напрыклад, Калумбаўскай выстаўцы 1893 года, і на аснове канцэпцыі амерыканскай выключнасці, а таксама ўплыве ад пазнейшых падзей, напрыклад, руху «Захапі».

Гульня атрымала больш за 85 узнагарод на E3 2011, добрыя водгукі крытыкаў. (далей…)


Scott of the Antarctic crop.jpg

Ро́берт Фа́лкан Скот (1868 — 1912) — капітан каралеўскага флота Вялікабрытаніі, палярны даследчык, адзін з першаадкрывальнікаў Паўднёвага полюса, які ўзначаліў дзве экспедыцыі ў Антарктыку: «Дыскаверы» (1901—1904) і «Тэра Нова» (1912—1913). Падчас другой экспедыцыі Скот разам з яшчэ чатырма ўдзельнікамі паходу дасягнуў Паўднёвага полюса 17 студзеня 1912 года, але выявіў, што іх на некалькі тыдняў апярэдзіла нарвежская экспедыцыя Руаля Амундсена. Роберт Скот і яго таварышы загінулі на зваротным шляху ад холаду, голаду і фізічнай знямогі.

(далей…)


Max Planck (1858-1947).jpg

Макс Карл Эрнст Лю́двіг Планк (1858 — 1947) — выдатны нямецкі фізік, заснавальнік квантавай тэорыі, які перадвызначыў асноўны кірунак развіцця фізікі з пачатку XX стагоддзя.

Навуковыя працы Планка прысвечаныя тэрмадынаміцы, тэорыі цеплавога выпраменьвання, квантавай тэорыі, спецыяльнай тэорыі адноснасці, оптыцы. Ён сфармуляваў другі пачатак тэрмадынамікі ў выглядзе прынцыпу ўзрастання энтрапіі і выкарыстоўваў яго для вырашэння розных задач фізічнай хіміі. Ужыўшы да праблемы раўнаважнага цеплавога выпраменьвання метады электрадынамікі і тэрмадынамікі, Планк атрымаў закон размеркавання энергіі ў спектры абсалютна чорнага цела (формула Планка) і абгрунтаваў гэты закон, увёўшы ўяўленне аб кванце энергіі і кванце дзеяння. Гэта дасягненне паклала пачатак развіццю квантавай фізікі, распрацоўкай розных аспектаў якой ён шмат займаўся ў наступныя гады («другая тэорыя» Планка, праблема структуры фазавай прасторы, статыстычная механіка квантавых сістэм і так далей). Планк упершыню вывеў ураўненні дынамікі рэлятывісцкай часціцы і заклаў асновы рэлятывісцкай тэрмадынамікі. Шэраг работ Планка прысвечаны гістарычным, метадалагічным і філасофскім аспектам навукі. (далей…)


ErnestHemingway.jpg

Эрнэ́ст Мі́лер Хемінгуэ́й (1899 — 1961) — амерыканскі пісьменнік і журналіст. Аўтар шматлікіх апавяданняў і рэпартажаў. Майстар дыялога і ўнутранага маналога. Яго творы, адметныя драматызмам, экспрэсіўнасцю, сугестыўнасцю аповеду з глыбокім падтэкстам, насычаны біблейскімі матывамі і вобразамі-сімваламі. Яго стрыманы рэалістычны стыль моцна паўплываў на літаратуру XX cтагоддзя, а жыццё, поўнае прыгод, і грамадскі імідж аказалі ўплыў на наступныя пакаленні.

У 1954 годзе Эрнэст Хемінгуэй атрымаў Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Многія з яго твораў лічацца класікай амерыканскай літаратуры. (далей…)


Иди и смотри экспозиция.JPG

Ідзі і глядзі — савецкі мастацкі фільм рэжысёра Элема Клімава па сцэнарыі Алеся Адамовіча. Фільм зняты сумесна кінастудыямі «Беларусьфільм» і «Масфільм» да саракагоддзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Падзеі стужкі разгортваюцца ў Беларусі ў 1943 годзе. У цэнтры сюжэта беларускі хлопчык, які становіцца сведкам жахаў нацысцкай карнай акцыі, у выніку чаго за два дні ператвараецца з жыццярадаснага падлетка ў сівога старога.

За аснову сцэнарыя была ўзята «Хатынская аповесць» Алеся Адамовіча. Фільм выйшаў у пракат у 1985 годзе, быў адзначаны ўзнагародамі на некалькіх буйных кінафестывалях і заняў шостае месца ў савецкім кінапракаце 1986 года. (далей…)


ShakespeareCandidates1.jpg

Шэкспі́раўскае пыта́нне — праблема аўтарства твораў, якія прыпісваюцца Уільяму Шэкспіру. Назва паўстала па аналогіі з гамераўскім пытаннем(англ.) бел..

Пра жыццё Шэкспіра мала што вядома, як і пра большасць іншых англійскіх драматургаў эпохі праўлення Елізаветы I, асабістым жыццём якіх сучаснікі не пераймаліся. Існуе пункт гледжання, так званае «антыстратфардыянства» або «нестратфардыянства», прыхільнікі якога адмаўляюць аўтарства вядомага з крыніц акцёра Шэкспіра са Стратфарда і лічаць, што «Уільям Шэкспір» — гэта псеўданім, пад якім хавалася іншая асоба або група асоб (хутчэй за ўсё, з ведама рэальнага Шэкспіра са Стратфарда). Пры гэтым, улічваючы, што шэраг сучаснікаў прыпісваюць шэкспіраўскія творы менавіта Шэкспіру са Стратфарда, звычайна гэтыя версіі ўключаюць у сябе тую ці іншую тэорыю змовы. (далей…)


Kobrynski stroj - vioska Lipava - 1.jpg

Белару́скі нацыяна́льны касцю́м — комплексы адзення, абутку і аксесуараў, якія склаліся на працягу стагоддзяў для выкарыстання беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку. Нацыянальны касцюм мае высокую культурную каштоўнасць і з'яўляецца адным з этнічных атрыбутаў беларускага народа.

Сялянскі беларускі нацыянальны касцюм мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, ён з'яўляўся і з'яўляецца для беларусаў значна большай рэччу за проста адзенне ці нават мастацкі твор: нацыянальны касцюм сялян адлюстроўваў мясцовыя традыцыі і сацыяльны статус прадстаўнікоў беларускага народа, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў дэкаратыўным арнаменце можна было прачытаць цэлыя змястоўныя гісторыі. Звычайна менавіта яго маюць на ўвазе, калі вядуць гаворку пра нацыянальны касцюм беларусаў увогуле. Мяшчанскі і шляхецкі нацыянальныя касцюмы ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскія модныя тэндэнцыі, але пры гэтым маюць у сабе вялікую колькасць нацыянальных асаблівасцей, якія дазваляюць вызнаваць іх за разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма. (далей…)


May constitution pre20th cent book cover.jpg

Уста́ва аб кірава́нні, ці Канстыту́цыя 3 ма́я — асноўны закон Рэчы Паспалітай, прыняты Чатырохгадовым соймам 3 мая 1791 г. у Варшаве, які змяняў форму праўлення Рэчы Паспалітай з абмежаванай манархіі (т.зв. «змешанай манархіі» — monarchia mixta) на канстытуцыйную манархію.

Канстытуцыя рэгулюе перш за ўсе сферу палітычных адносін і вызначае падзел галін улады (заканадаўчай, выканаўчай і судовай), а самы вялікі і дэталёва прапісаны артыкул Канстытуцыі прысвечаны каралю (вялікаму князю) як кіраўніку выканаўчай улады. У Канстытуцыі дэталёва прапісана і вызначана важная роля караля (вялікага князя) у грамадстве і сістэме ўлады. Уводзілася спадчыннасць трона замест ранейшай выбарнасці манарха соймам. Была першым у Еўропе і другім у свеце (пасля Канстытуцыі ЗША) кадыфікаваным асноўным законам, зафіксаваным пісьмова і падзяляўшым тры галіны ўлады (на сучасны ўзор). Канстытуцыя адлюстроўвае адносіны раннекапіталістычнага грамадства. (далей…)


Mark Selby at Snooker German Masters (Martin Rulsch) 2014-01-29 01.jpg

Чэмпіянат свету 2014 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеру, які праходзіў з 19 красавіка па 5 мая 2014 года ў тэатры Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 80-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Dafabet упершыню спансіравала чэмпіянат свету. Прызавы фонд турніру склаў £1,214,000 (на £103,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £300,000 (на £50,000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца. Першы прыз турніру стаў рэкордным за ўсю гісторыю снукера.

Пераможцам турніру стаў Марк Сэлбі, які прайграваў О'Салівану ў фінальным матчы. (далей…)


POL województwo żmudzkie IRP COA.svg

Жамойць — гістарычная вобласць і этнаграфічны рэгіён сучаснай Літвы, размешчаны на паўночным захадзе краіны паміж нізоўямі ракі Нёман і вярхоўямі рэк Дубіса і Вента. Жамойць мае доўгую пісьмовую гісторыю і самабытныя культурныя традыцыі, адлюстраваныя паміж іншага ў існаванні жамойцкага дыялекта (мовы).

На тэрыторыі рэгіёна знаходзіцца Жамойцкае ўзвышша: узгорыста-марэнны рэльеф; хваёвыя і змешаныя лясы, лугі, пашы, палі; шмат маленькіх азёр і рэчак. У цяперашні час самым вялікім горадам этнаграфічнага рэгіёна з'яўляецца Шаўляй, а гістарычнай сталіцай — горад Цельшай. (далей…)


Edward Woynillowicz 1847-1928 - bf 1917 AD.jpg

Эдвард Вайніловіч (1847 — 1928) — буйны гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі і Расійскай імперыі. Належаў да сярэднезаможнага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Як асоба з'яўляўся глыбока веруючым, сумленным і працавітым чалавекам, абаронцам права прыватнай уласнасці, праявіў сябе патрыётам Беларусі. Усё жыццё быў праціўнікам нацыяналізму, актыўна падтрымліваў беларускі нацыянальны рух, не прымаючы толькі сацыялістычныя кірункі апошняга. Атрымаў тэхнічную адукацыю і практыку (у тым ліку — за мяжой), але хутка пачаў актыўна займацца ва ўласным маёнтку сельскагаспадарчай вытворчасцю, грамадскай і дзяржаўнай службай у родным Слуцкім павеце Мінскай губерні.

(далей…)


Belarus Mir Mir Castle Complex 8101 2085.jpg

Замкава-паркавы комплекс "Мір", Мірскі замак — унікальны помнік беларускай нацыянальнай культуры, шэдэўр беларускай архітэктуры, які ўваходзіць у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, адзін з нацыянальных сімвалаў і аб'ект нацыянальнага гонару. Архітэктурны комплекс уключае ў сябе замак XVI-XX стагоддзяў, валы XVI—XVII стагоддзяў, стаў 18961898 гадоў, прыдарожную каплічку, капліцу-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх з домам вартаўніка і брамай, пейзажны і рэгулярны паркі, дом упраўляючага.

(далей…)


Jupiter gany.jpg

Юпі́тэр — самая вялікая планета ў Сонечнай сістэме, газавы гігант, 5-я планета паводле адлегласці ад Сонца. Планета была вядомая людзям з глыбокай старажытнасці, што знайшло сваё адлюстраванне ў міфалогіі і рэлігійных вераваннях розных культур: месапатамскай, вавілонскай, грэчаскай і іншых. Сучасная назва Юпітэра паходзіць ад імя старажытнарымскага вярхоўнага бога-грамавержца.

Шэраг атмасферных з'яў на Юпітэры: штормы, маланкі, палярныя ззянні, — маюць маштабы, якія на парадкі пераўзыходзяць зямныя. Характэрным утварэннем у атмасферы з'яўляецца Вялікая чырвоная пляма — гіганцкі шторм, вядомы з XVII стагоддзя. Юпітэр мае, па меншай меры, 67 спадарожнікаў, самыя вялікія з якіх — Іо, Еўропа, Ганімед і Каліста — былі адкрыты Галілеа Галілеем ў 1610 годзе. (далей…)