Вікіпедыя:Дзень беларускай Вікіпедыі ў Літве

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сувязь відэа з удзельнікамі майстэр класа ў Мінску
Працуем

10 лістапада 2013 года ў Вільні прайшоў чарговы майстэр клас з сэрыі Дзень беларускай Вікіпедыі. Ён прахадзіў у гадзіны 10−17 у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ). Удзельнічала ў ім 10 чалавек, з якіх 6 раней не правіла Вікіпедыі. Арганізатарамі былі: Уладзіслаў Гурыновіч з арганізацыі СтудАлянс, Анатоль Міхнавец з актыўнай у Польшчы арганізацыі Беларуская нацыянальная памяць і польскі вікірэдактар Томаш Блядынец. ЕГУ сфінансаваў праезд і начлег арганізатараў, а таксама харчаванне ўсіх удзельнікаў. Пасярод прысутных былі: дзеяч беларускай нацыянальнай меншасці ў Літве і сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Хведар Нюнька, а таксама беларускі моладзевы дзеяч і журналіст Франак Вячорка. Да ўдзелу і дапамогі ў вядзенні заняткаў былі запрошаныя вікірэдактары з беларускай Вікіпедыі афіцыйным правапісам, але ніхто з іх не прыехаў. У часе заняткаў рэдагаваліся артыкулы:

Аіфцыйным правапісам[правіць зыходнік]

Тарашкевіцай[правіць зыходнік]

У той сам час прахадзіла лекцыя Вікіпедыі ў Мінску зарганізавана групай Фаланстэр. Напрыканцы ўдзельнікі абодбу мерапрыемстваў звязаліся праз відэа.

Адгукі СМІ:

Публікуем фінансавую справаздачу Дня беларускай Вікіпэдыі ў Вільні. Агульная сума выдаткаў склала 593 літы (171 эўра), зь якой 193 літы пайшлі на харчаваньне ўдзельнікаў мерапрыемства і 400 літаў на аплату квіткоў зь Менску да Вільні й назад і з Варшавы да Вільні й назад некаторым з удзельнікаў. Арганізатары не атрымалі аніякіх фінансавых узнагародаў. Шчыра дзякуем Студэнцкай службе Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсытэту за фінансаваньне праекту.