Deviation

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Deviation
Жанр Панк-рок
Гады 1993-2009
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Гродна
Мова песень Беларуская
Польская
Англійская

«Deviation» — беларускі панк-рок гурт, заснаваны ў 1993 годзе ў г.п. Вялікая Бераставіца Стасам і Андрэем Пачобутам.[1] Пераважная большасць песень гурта мае палітычную афарбоўку анархічнага зместу: у песнях крытыкуецца фашызм, таталітарызм, а таксама асоба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

Асноўная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

12 лістапада 1993 года адбыўся першы канцэрт гэтага гурту[1], падчас якога сярод іншых была выканана песня «Міліцэйскі тэрор» прысвечаная былому кіраўніку Бераставіцкага РУУС, што з’явілася падставай для іх затрымання[2][3]. У хуткім часе браты пераехалі ў Гродна. У 1995 годзе гурт выступіў на фэстывалі «Раздавим фaшистскую гaдину'95», дзе яны выканалі 3 песні.[1] У 1996 годзе быў выдадзены першы альбом «Lukaschenko… Uber Alles», у якім утрымоўвалася воcтрая крытыка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка, а таксама лідара апазіцыйнай партыі КХП-БНФ З. С. Пазняка.[2] У 1997 годзе быў выдадзены другі альбом «Хуй вам, або таталітарызм ня пройдзе!», які змяшчаў нецэнзурную лексіку, аднак стаўся больш папулярным за папярэдні.[1] У 1998 годзе гурт удзельнічаў на культавым фестывалі беларускай музыкі Басовішча-1998. У тым жа годзе зладзілі першы легальны канцэрт Deviation, у якім яны ўдзельнічалі разам з гуртом N.R.M. У 1999 годзе Deviation перамог на фестывалі Басовішча-1999 ды ўдзельнічаў на фестывалі «Раздавим фaшистскую гaдину», а таксама атрымаў званне «Найлепшага беларускага рок-гурта году» па версіі «Музыкальной газеты». У 2001 годзе ў Францыі гурт выдае свой трэці альбом «Guerrila urbana»[2], змест песень якога сярод іншага крытыкуе сістэму прымусовага прызыву ў Беларусі. У тым жа годзе гурт удзельнічаў у фестывалі «Раздавим фашистскую гадину-3».[1] У 2009 годзе пасля вялікага перапынку дзейнасці ў форме інтэрнэт-рэліза выйшаў чацвёрты альбом «Чарговы дзень пад акупацыяй», які атрымаў найбольшую вядомасць ды шмат станоўчых водгукаў ад беларускіх і замежных музычных крытыкаў.[4][5] У дадзеным альбоме робіцца акцэнт на крытыку дзейнасці беларускіх праваахоўных ворганаў.

Канцэртная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Гурт Deviation за часы свайго існавання меў не шмат дазволеных канцэртаў у Беларусі. Вядомасць гурту прынеслі прыватныя канцэрты ды шматлікія кватэрнікі, дзякуючы якім некаторыя музычныя крытыкі называюць гурт «панк-легенда з Гродна»[4]. Напрыканцы 90-х гг. — пачатку 2000-х гурт праводзіў даволі інтэнсіўную канцэртную дзейнасць у Польшчы ды Расіі. З пачатку 2010-х гадоў гурт не вядзе актыўнай канцэртай дзейнасці з-за таго, што лідар гурта Стас Пачобут жыве па-за межамі Беларусі.[3]

Асаблівасці творчасці гурта[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя песні гурта Deviation інспіраваныя творчасцю замежных творцаў ці з’яўляюцца вынікам перакладу песень з іншых моваў: песня «Твой бацька фашыст» з’яўляецца перакладам гіту 80-х гадоў «Твой папа — фашист» расейскага гурту «Телевизор», «День пабеды» — кавер расійскага гурту «АукцЫон», а песня «Будучым ворагам дзяржавы» створана па матывах знакамітага польскага верша «Do prostego człowieka» Юліяна Тувіма[5].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1996 — «Lukaschenko… Uber Alles»
  • 1997 — «Хуй вам, або таталітарызм ня пройдзе!»
  • 2001 — «Guerrila urbana»
  • 2009 — «Чарговы дзень пад акупацыяй»

Склад[правіць | правіць зыходнік]

1993—2000[правіць | правіць зыходнік]

2000—2009[правіць | правіць зыходнік]

  • Стас Пачобут (спеў)
  • Мікіта «Паравоз» Паўроз (бас)
  • Андрэй «Муха» Мухін (ударныя)
  • Белка (гітара)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]