Франак Вячорка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Франак Вячорка
Франак Вячорка фота.jpg
Дата нараджэння: 26 сакавіка 1988(1988-03-26) (31 год)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя:
Веравызнанне: Уніяцкая царква на Беларусі
Партыя:
Род дзейнасці: журналіст, палітык
Бацька: Вінцук Вячорка
Маці: Ірына Паладзеўна Ползік
Узнагароды:
Медаль да стагоддзя БНР

Франці́шак Валянці́навіч Вячо́рка (нар. 26 сакавіка 1988, Мінск) — беларускі грамадскі дзяч, журналіст. Адзін з рэдактараў Радыё Свабода, стыпендыят праграмы Вацлава Гаўла. Заснавальнік і намеснік дырэктара культурнай ініцыятывы «Арт Сядзіба». Старшыня Моладзі БНФ у 2008—2009 гадах. Франак Вячорка — сын Вінцука Вячоркі, старшыні Партыі БНФ у перыяд з 1999 да 2007 года. Былы кіраўнік Культурнай камісіі Партыі БНФ у 2007—2008 гадах[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 26 сакавіка 1988 года ў Мінску. Бацька — Вінцук Вячорка, маці — Ірына Паладзеўна Ползікпедагог, заснавальнік рыцарскага клуба «Вялікае княства», прадзюсар музычнага праекту «Легенды Вялікага княства», працавала ў выдавецтве «Ковчег».

У 19942001 гадах вучыўся ў сярэдняй школе №20 (Гімназія №8). З 2001 да 2005 ў Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Старшыня Вучнёўскага самакіравання ліцэя з 2002 па 2004[2]. Заснавальнік і галоўны рэдактар ліцэйскай газеты «Трыкутнік»[3]. Летам 2003 арганізаваў шэраг акцый пратэсту ў абарону ліцэя[4].

У 2005 годзе Вячорка паступіў на факультэт журналістыкі БДУ. 18 лютага 2008 года ён быў адлічаны з трэцяга курсу з фармулёўкай «за акадэмічную непаспяховасць». Фармальнай прычынай адлічэння стала тое, што студэнт не змог своечасова здаць сесію: у гэты час Ф. Вячорка адбываў 15-сутачны адміністрацыйны арышт па абвінавачванні ў дробным хуліганстве, якое ён здзейсніў 16 студзеня ў будынку суда Цэнтральнага раёна Мінска, дзе праходзіў працэс па справе актывісткі моладзевага дэмакратычнага руху Юліі Сіўцовай.

У 2008 пачаў навучанне ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільнюс) на завочным аддзяленні па спецыяльнасці «Медыя і камунікацыі», аднак мусіў прыпыніць, бо быў забраны на тэрміновую вайсковую службу.

У 2009—2010 праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў вайсковай часці 48694 супрацьпаветранай абароны ў Мазыры. Аспрэчваў свой прызыў у судзе[5]. Паводле Ф. Вячоркі, медыцынскае абследаванне не было аб'ектыўным, а яго вынікі сфальшаваныя. У арміі вёў дзённік у інтэрнеце пра вайсковую службу[6]. Быў пакараны за ўжыванне каманд на беларускай мове. Камісаваны па стане здароўя за тры месяцы да канца службы[7]. Будучы салдатам, балатаваўся ў Мазырскі раённы Савет, але безвынікова[8].

Выбарчыя матэрыялы Франака Вячоркі ў Мазыры.

У 2010 сем беларускіх навучальных устаноў адмовілі Ф. Вячорку ва ўзнаўленні. У 2012 годзе закончыў Варшаўскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «Public Relations i Медыя Маркетынг». Жыве ў Мінску (Беларусь).

Валодае беларускай, англійскай, рускай, французскай і польскай мовамі[9].

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

У 2001—2003 гадах Вячорка быў сябрам «Маладога Фронту», у 2005 стаў адным з заснавальнікаў Моладзі БНФ. Ад сакавіка 2006 — член і актывіст Партыі БНФ. У 2005—2006 — член прэс-групы штаба Аляксандра Мілінкевіча. Прадстаўнік Беларусі ў швейцарскай моладзевай арганізацыі CODAP, якая займаецца абаронай правоў чалавека і дзіцяці па ўсім свеце. 26 кастрычніка 2008 года абраны старшынёй моладзевай арганізацыі Партыі БНФ «Моладзь БНФ».

Член арганізацыйных камітэтаў многіх вулічных акцый (Еўрапейскі Марш 2007, Дзень Волі 2008, Народны сход), арганізатар перформансаў і флэшмобаў у абарону беларускай мовы[10], супраць кантролю над інтэрнэтам[11].

У лютым 2011 стаў адным з заснавальнікам новай Нацыянальна-Дэмакратычнай партыі «Беларускі Рух». Абраны кіраўніком міжнароднай камісіі.

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Франак Вячорка кіраваў укладаннем некалькіх музычных праектаў («Я люблю ліцэй», «Я люблю ліцэй: Веру ў Цябе», «Партызанская школа», «Янка Купала» (2007), «НезалежныЯ» (2008)), каардынаваў праект па дубляванні замежных фільмаў на беларускую мову, у межах якога былі перакладзены «Шрэк 2», «Шрэк 3», «{{|Крымінальнае чытво||be-x-old}}», «Любоў насамрэч».

Аўтар кнігі «Падарожны Дапаможнік для беларусаў»[12].

Адзін з ініцыятараў кампаніі «Народны журналіст»[13].

Адзін з вядучых папулярных курсаў беларускай мовы "Мова ці кава".

Адзін з заснавальнікаў і намеснік старшыні грамадскай ініцыятывы «Арт Сядзіба»[14]. У 2014 быў адным з ініцыятараў кампаніі прамоцыі беларускай вышыванкі і нацыянальнага арнаменту, за што газета «Наша Ніва» прызнала яго «чалавекам года»[15].

Праца[правіць | правіць зыходнік]

Ад 2003 года супрацоўнічаў з Радыё Рацыя, Радыё Свабода, БелаПАН. Быў рэдактарам UDF.by, UFF-by.org, Moladz.by і іншых. Публікаваўся на англійскім сэрвісе Радыё Свабода, у часопісе The Atlantic і інш.

Ад 2008 працаваў каардынатарам прасоўвання тэлеканала Белсат. Ад студзеня 2012 — на Радыё Свабода. Стыпендыят праграмы Вацлава Гаўла.

Чытаў лекцыі па новых медыях для студэнтаў Карлавага ўніверсітэта, а таксама Нью-Ёрскага Універсітэта ў Празе.

Кіно[правіць | правіць зыходнік]

У 2005-2006 годзе Франак Вячорка выступіў у якасці галоўнага героя дакументальнага фільму «Урок беларускай мовы»[16] польскага рэжысёра Міраслава Дэмбіньскага. Фільм паказвае змаганне дэмакратычнай беларускай моладзі супраць Аляксандра Лукашэнкі. Франак апавядае пра сваё дзяцінства, навучанне ў нелегальным Коласаўскім ліцэі, носіць турэмныя перадачы бацьку Вінцуку Вячорку, удзельнічае ў кампаніі адзінага кандыдата на прэзідэнта ад дэмакратычных сіл (2006) Аляксандра Мілінкевіча. Заканчваецца фільм кадрамі з брутальнага разгону акцыі 25 сакавіка 2006 года. Фільм быў паказаны на кінафестывалях, у кінатэатрах, школах розных краін: Польшчы, Германіі, Канадзе, Вялікабрытаніі, Літве, Нідэрландах і інш.[17]. Фільм атрымаў 22 міжнародныя ўзнагароды[18], сярод іх «Movies that matter» (2007, Амстэрдам), «Prix Europa» (2007, Берлін) — як «Найлепшы дакументальны фільм Еўропы» [19]. Фільм дэманстраваўся па тэлебачанні ў розных краінах, даступны да спампавання ў сеціве[20].

Франак Вячорка быў адным са стваральнікаў і акцёрам у кінаспектаклі «Тутэйшыя(англ.) бел.» паводле аднайменнай п'есы Янкі Купалы[21]. Фільм зняты польскім і беларускім рэжысёрамі — Дарыўшам Шадам-Бажэшкоўскім і Валерыем Мазынскім на замову тэлеканала «Белсат»[22]. У фільме ўдзельнічаюць зоркі беларускага тэатра і кіно: Павел Харланчук, Анатоль Кот, Дзяніс Тарасенка. Франак Вячорка сыграў пана. здымкі адбываліся ў польскім мястэчку Тыкоцін. Фільм дэманстраваўся на Белсаце, польскім тэлебачанні TVP, распаўсюджваўся на дысках і ў інтэрнеце, аднак вялікага поспеху не меў. Міністэрства культуры Беларусі палічыла тэлеспектакль «экстрэмісцкім» і забараніла да паказу ў Беларусі[23].

У лістападзе 2011 года пачаліся здымкі фільму «Форца Беларусь» (працоўная назва «Жыве Беларусь») паводле сцэнарыя польскага рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча і Франака Вячоркі[24]. Заяўлены бюджэт фільму — 1,9$ млн. Дзеянне фільму адбываецца ў сучаснай Беларусі. Саліста папулярнага рок-гурта «Форца» — Мірона Захарку — гвалтоўна забіраюць у армію, дзе ён пачынае весці так званы «армейскі дзённік». Заканчваецца фільм падзеямі Плошчы-2010. У фільме выкарыстаныя некаторыя дэталі з біяграфіі Франака Вячоркі[25]. У фільме здымаюцца польскія і беларускія акцёры Караліна Грушка, Дзмітрый «Vinsent» Папко, Анатоль Кот, акцёры Купалаўскага і Свабоднага тэатраў. Фільм выйшаў на еўрапейскія экраны ўвосень 2011.

Армія[правіць | правіць зыходнік]

Франак Вячорка прыняў прысягу са словамі «Жыве Беларусь». Баранавічы, 7 лютага 2009.

15 кастрычніка 2008 года Мінская абласная ваенная медыцынская камісія прызнала Франака Вячорку прыдатным да вайсковай службы «з абмежаваннямі». Яму была дадзена адтэрміноўка ад службы да сакавіка 2009 года[26].

Аднак 16 студзеня 2009 года ваенкамат Савецкага раёна Мінска прызнаў Ф. Вячорку прыгодным да вайсковай службы, а суд гэтага ж раёна, дзе было абскарджана рашэнне ваенкамата, 23 студзеня пакінуў гэта рашэнне ў сіле. Рашэнне суда было прынятае ў адсутнасць Франака Вячоркі і яго адваката. 7 лютага Франак Вячорка прыняў прысягу ў 8-й радыётэхнічнай брыгадзе ў Баранавічах. Адсюль ён быў накіраваны ў Мазыр для праходжання тэрміновай службы ў вайсковай часці № 48694 супрацьпаветранай абароны.

Прысягу лідар моладзевай арганізацыі прымаў на беларускай мове. Пад канец прысягі замест словаў «Служу Рэспубліцы Беларусь!» Франак Вячорка сказаў «Жыве Беларусь!»[27].

18 лютага 2009 года ён быў дастаўлены на абследаванне ў 432-і Галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных сіл у Мінску. 19 лютага яго перавялі ў 222-і лячэбны цэнтр ВПС і войскаў СПА (Баранавічы), дзе ён праходзіць лячэнне ў сувязі з высокім артэрыяльным ціскам і праблемамі з сардэчнымі клапанамі. 23 ліпеня пакараны за ўжыванне каманды на беларускае мове[28]. У войску на Франка Вячорку аказваўся псіхалагічны ціск. У выніку Міністэрства абароны падрыхтавала статуты на беларускай мове і канфлікт сябе вычарпаў [29].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[30].

Зноскі

  1. Франак Вячорка: Дубляж «Шрэка» важнейшы за 35 затрыманняў. Наша Ніва (17 студзеня 2008). Праверана 29 сакавіка 2017.
  2. Ліцэісты яднаюцца ў грамадскае аб’яднанне
  3. Ліцэісты ў вольны час
  4. Заява старшыні Вучнёўскага самакіравання Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа
  5. Суд прызнаў гвалтоўны прызыў Франка Вячоркі ў армію «законным» Reporter.by
  6. Армейскі дзённік Франка Вячоркі Naviny.by
  7. Франак Вячорка: «З арміі выйшаў пераможцам» Хартыя 97
  8. Франак і ў войску ідзе ў дэпутаты Наша Ніва
  9. Франак Вячорка: Назаўтра пасля 90-х угодкаў БНР ён будзе святкаваць сваё 20-годдзе
  10. Топ-5 перформансаў Моладзі БНФ
  11. КДБ і сабакі: флэшмоб супраць кантролю інтэрнэту
  12. Каб «кожная даярка» магла злятаць у Еўропу
  13. Народны Журналіст
  14. Арт Сядзіба афіцыйны сайт
  15. Чалавек года па версіі «НН»: Франак Вячорка. Асобы года: Жызнеўскі, Бабарыка, Домрачава, Фіціль
  16. Lekcja Białoruskiego
  17. "Урокі беларускай мовы" - цяпер і ў Мінску
  18. Міраслаў Дэмбіньскі: гэта ўзнагароды не фільму, але беларускай справе
  19. “Урок беларускай мовы” стаў “Лепшым еўрапейскім дакументальным кіно
  20. СКАЧАТЬ "Урок белорусского языка"
  21. "Белсат" здымае "Тутэйшых"
  22. Фильм о «Тутэйшых» Янки Купалы сняли за 8 дней
  23. Белорусский Минкульт запретил телеспектакль «Тутэйшыя
  24. Блокбастар «Жыве Беларусь»
  25. Eastbook: В Польше снимают фильм о Беларуси
  26. Вінцук Вячорка пра абставіны прызыву Франака Вячоркі
  27. БелаПАН, Франак Вячорка прыняў прысягу са словамі «Жыве Беларусь!»
  28. Салдат пакараны за ўжыванне беларускай мовы ў войску
  29. Змагары з беларускай мовай у мазырскай вайсковай частцы суняліся?
  30. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]