Вікіпедыя:Найменне артыкулаў/Прапановы/Спроба № 2
Прапануецца зрабіць назву артыкулаў па ўзору «Назва» (калі паняцце мае адно значэнне) ці «Назва (развязка)», калі некалькі
Уводзіны
[правіць зыходнік]Функцыя назвы артыкула складаецца ў тым, каб знайсці кампраміс паміж аўтарамі і чытачамі. Першыя жадаюць лёгка ствараць, вікіфікаваць і забяспечваць складнасць у артыкулах без лішніх праблем, а другія — лёгка знаходзіць патрэбны артыкул. Пры гэтым варта ўлічыць, што часцей за ўсё існуе 2 варыянту пошуку: або шукаецца незнаёмае паняцце, пры гэтым чытач вельмі верагодна не ведае, які геатып у аб'екта артыкула, або чытач прыкладна ведае, што за тып, але пры гэтым можа і памыляцца. (напрыклад, не ведае, што Дрыбін — гэта гарадское мястэчка і шукае яго як Горад Дрыбін).
Важная заўвага
[правіць зыходнік]Як бы мы не крытыкавалі рухавікі і палітыку пошукавых сістэм (у т. л. Гугла), а таксама самой Вікіпедыі, было б неразумна ігнараваць іх правілы і магчымасці. Камп'ютары, як правіла, карыстаюцца выразнай логікай, і як бы штучна не выглядала іх мова, узаемадзейнічаючы з імі, даводзіцца ўлічваць яе сінтаксіс.
Для прыкладу: праграміст не піша адкрытым тэкстам: Мэры не пакахае Джона без падоранага кальца. Ён выкарыстоўвае канструкцыю IF-THEN
Частка першая. Ключ сартавання перад першай часткай назвы
[правіць зыходнік]Прапануецца змяніць тыпавую назву артыкула з Горад Мінск на Мінск і г. д.
Аргументы супраць:
[правіць зыходнік]- Цяпер выкарыстоўваецца натуральная мова
Контраргумент: нажаль, паняцце «Натуральная мова» не прапісана выразна ў аўтарытэтных крыніцах, яно вызначаецца пачуццём мовы, таму неразумна рабіць яго вызначальным пры стварэнні гэтак важнага правіла.
- Тэхнічныя пытанні пераназвання: Вялікая колькасць задзейнічаных артыкулаў, досыць аб'ёмная праца па навядзенні парадку ў неадназначнасцях.
Контраргумент — вялікая частка гэтай працы робіцца ботам, прычым досыць нядрэнна аўтаматызуецца. Да таго ж яе трэба зрабіць толькі аднойчы.
Аргументы за:
[правіць зыходнік]1. Нязручнасці чытачоў:
[правіць зыходнік]Чытач, які жадае знайсці артыкул пра геааб'ект, можа не ведаць пра геатып аб'екта артыкула, напрыклад, таго, што ru:Уверхангай — гэта аймак ці таго, што Кампора-Сан-Джавані — фрацыёне, а іх стваральнік мог забыцца/не захацець/не ведаць пра пажаданае стварэнне рэдырэкту з самай назвы. Пошук, верагодна, выдасць артыкул, але трэба будзе лішні раз пстрыкнуць мышкай, каб у яе патрапіць.
Радок пошуку мае абмежаваны памер, таму калі чалавек жадае ўвесці назву артыкула выгляду Гарадскі пасёлак Чырвоны Партызан, то апошняе слова ў падказцы ён ужо не бачыць. Гэта, вядома, дробязь, але непрыемна. Да таго ж падобная нязручнасць зусім адсутнічае ў новым варыянце правіла
2. Нязручнасць рэдактараў:
[правіць зыходнік]2.1 Пры стварэнні артыкула трэба правільна абраць геатып для назвы, што не заўсёды здзейсна, напрыклад,
- Абадыла (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты) — населены пункт з невядомым стваральніку артыкула статутам
- ru:Туган — горад і гарадская камуна ў Буркіна Фасо, на 2 асобныя артыкулы няма матэрыялу і ці наўрад калісьці будзе, а гарадоў у Буркіна Фасо ўсяго 31 прыкладна, таму кожны цалкам значны
- Часта цяжка зрабіць выбар паміж вулкан і гара, мыс ці паўвостраў і т. д.
2.2 Для забеспячэння добрай звязнасці і выгоды пошуку для чытачоў у ідэале варта
- стварыць рэдырэкт з асноўнай назвы
- уставіць у цела артыкула Defaultsort
Пры прыняцці змены ў правілах неабходнасць у падобных дзеяннях адпадае. Уяўляецца, што з улікам таго, што людскі рэсурс у нас моцна абмежаваны, любое зніжэнне колькасці працы, не вядучай да павелічэння колькасці і якасці артыкулаў — гэта хутчэй добра, чым дрэнна
Пры вікіфікацыі ўжо створаных артыкулаў пры бягучым становішчы спраў недастаткова дадаць падвойныя дужкі, трэба напісаць прынамсі 2 лішніх словы (параўнай Мінск — Мінск і Мінск — Мінск), а ў выпадку невідавочнага геатыпу яшчэ і скарыстацца пошукам для пошуку дакладнай назвы. Такая ж праблема ўзнікае і пры стварэнні навігацыйных шаблонаў
2.3. Праблема з неадназначнасцямі. Амаль заўсёды неадназначнасці ўзнікаюць стыхійна, пры спробе стварэння артыкула з занятым імем аўтар робіць перанос змесціва пад новае імя з развязваннем, а на старым месцы робіць неадназначнасць. Пры гэтым у наш час часта ствараюцца сітуацыі, калі паралельна існуюць неадназначнасці выглядаў Рака Стромкая і Вёска Стромкая пры адсутнай старонцы Стромкая або як варыянт існуюць Стромкая, Рака Стромкая, №1, Рака Стромкая, №2, але няма старонкі Рака Стромкая, што прыводзіць да таго, што аднаго дня хтосьці вікіфікуе артыкул, дзе ў тэксце згадана рака Стромкая, правільна вікіфікуе яго, але пры гэтым атрымлівае чырвоную спасылку і стварае артыкул пра гэту раку яшчэ раз.
2.4 Індэксаванне — чым дакладней будзе адпавядаць назва артыкула гіпатэтычнаму пошукаваму запыту, тым вышэй у радку пошуку апынецца наш артыкул, што вельмі добра для нас.
Абмеркаванне
[правіць зыходнік]Что это даст?
1. Станет ненужным {{DEFAULTSORT:}}
2. Легче формировать списки с помощью Special:PrefixIndex и использовать эту спецстраницу.
3. Так у всех.
be:Гарадскі пасёлак Дрыбін
be-x-old:Дрыбін
pl:Drybin
ru:Дрибин
uk:Дрибин
--Амба 01:34, 21 студзеня 2011 (UTC)
Яно то ў усіх так, але ў нас некаторыя людзі жадаюць ісці сваім шляхам - "адмысловым", каб не так як ў усіх...--Fenix 89 09:47, 21 студзеня 2011 (UTC)
- І кожны раз нанова прыдумваць веласіпед.
- Гэта не зусім справядліва. У нас большасць піша з памылкамі, і толькі некаторыя людзі — без. У многіх выпадках варта арыентавацца на некаторых, а не на ўсіх. - Hard Sin 13:25, 21 студзеня 2011 (UTC)
Будзьма шчырымі перад сабой
[правіць зыходнік]Паважаныя рэдактары! Я адразу прашу прабачэння, хутчэй за ўсё, мой допіс будзе выглядаць правакацыйна, але я заклікаю вас убачыць у ім рацыянальнае зерне. Зразумейце, што першая прычына, па якой вы хочаце змяніць дзейныя правілы наймення артыкулаў - тое, што вы ўжо прызвычаіліся да іншых правілаў, пакуль працавалі ў іншых моўных раздзелах. Адсюль і атрымліваецца, што прыняцце вашых паправак будзе значна эканоміць вашы сілы. А ўжо потым пад сваё адчуванне вы падводзіце тэарэтычную базу.
Несумнеўна, што ўжыванне агульнапрынятых схем прынясе карысць, але толькі ў тым выпадку, калі большасць рэдактараў стала працуюць у іншых моўных раздзелах Вікіпедыі. Магчыма, з часам яно так і будзе. Але асабіста для мяне тыя правілы, што ёсць цяпер - лепшыя. Mikalai Udodau 15:34, 22 студзеня 2011 (UTC)
- Паважаны Mikalai! Я не працую і ніколі не працаваў на іншыя моўныя раздзелы. Я рэдактую артыкулы толькі ў Бе-Вікі. Але існуючыя цяпер правілы наймення сапраўды абцяжарваюць фарматаванне і замінаюць працаваць хутка. Мне здаецца, будзе шчырым прызнаць, што ў больш сталых рэдактараў ужо склаліся апаведныя звычкі і ад іх не хочацца адступаць. Тым больш хочацца захоўваць нашу Вікі "асабістай".
- Прапанова спросціць працэдуру наймення што ні кажы - прагрэсіўная. Галоўнае, каб гэты крок не прывёў да разладу сярод тых, хто піша па-беларуску, і такім чынам не паменшыў нашыя рады. --Da voli 09:36, 23 студзеня 2011 (UTC)
- Я свае меркаванні па гэтай папраўцы падрабязна распісала (чаго не скажаш пра многіх іншых прагаласаваўшых). Калі ласка, не трэба шукаць у маіх думках тое, чаго там няма. Калі паглядзець мае праўкі за апошнія паўгода, то там амаль адна бевікі, у іншых раздзелах я толькі госць, таму Вы не правы ў коране.---Хамелка / разм. 11:07, 23 студзеня 2011 (UTC)
Непатрэбна
[правіць зыходнік]Наогул праблема, на маю думку, перабольшаная, а змяненні скіраваныя на непрынцыповыя частковасці.
Існуючая схема рэгламентуе парадак развязвання неадназначнасцяў.
Каб зняць фрустрацыі рэдактараў, дастаткова прыняць удакладненне да правіла, якое б дазваляла рэдактару пачаць артыкул без кваліфікатара. Не ведаеш -- не пішы кваліфікатар. Калі прадмет з такой назвай адзінкавы, то далейшыя праблемы не ўзнікнуць. Калі прадметаў шмат -- спрацоўвае натуральны сінтаксіс, які добра вядомы (а зусім не "натуральная мова", якую "паставілі ў страку").
Пошук і яго зручнасці: па полі пошуку ўсё выдатна шукаецца "на бягу" па ўпісанні ключавога слова, вынікі-падказкі не абразаюцца. А што на старонцы вынікаў пошуку "клікаў "больш за адзін" (трэба выбраць з варыянтаў), дык сістэма і не можа прадбачыць, які менавіта з неадназначных "маецца на ўвазе".
А што назвы атрымліваюцца часам непадобнымі на існуючыя ў іншых раздзелах -- проста не мае вялікага значэння. Yury Tarasievich 14:14, 24 студзеня 2011 (UTC)
Частка другая. Развязванне неадназначнасці
[правіць зыходнік]Аргумент № 1: Вікі-рухавік умее разумець канструкцыі выгляду Назва (гара), адкідваючы ўсё, што ў дужках пры вікіфікацыі, але не ўмее рабіць тое ж з канструкцыяй Назва, гара, патрабуючы канструкцыі Назва, гара.
Пры гэтым вышэй ужо было сказана пра карысць эканоміі найкаштоўных чалавекагадзін
Аргумент № 2: Пошукавыя сістэмы таксама ўмеюць адкідаць тое, што ў дужках, але не ўмеюць рабіць то ж з коскамі.
Абмеркаванне
[правіць зыходнік]Я не понимаю, в чём разница и преимущество. Например, Адмысловае:Search/Сімяон. Мне кажется это лишним - вместо одной зяпятой или чего-нибудь там ещё? - две круглых скобки.--Амба 21:36, 20 студзеня 2011 (UTC)
А галоўнае тут тое, што гэтая "фіча" (аўта-адрэзванне дужак у спасылках) прыдуманая для моваў, падобных структурай на англійскую, дзе няма склонаў і падобнага. Выйгрыш ілюзорны. Дарэчы, коска па інструкцыі таксама павінна працаваць. Магчыма, памылка рухавіка. Yury Tarasievich 14:16, 24 студзеня 2011 (UTC)
Галасы адносна прыняцця ў якасці ўзора назвы новага варыянту
[правіць зыходнік]Вынікі
[правіць зыходнік]Агулам пададзена 17 галасоў, у т. л. «за» — 8 (47 %), «супраць» — 9 (53 %). Прапанова не прынятая. Між тым, выяўленая адсутнасць кансенсусу, а ў заўвагах да галасоў выказаныя інш. прапановы. --Максім Л. 19:33, 10 лютага 2011 (UTC)
Галасы адносна замены коскі ў назве дужкамі
[правіць зыходнік]Вынікі
[правіць зыходнік]Агулам пададзена 14 галасоў, у т.л. «за» — 4 (29 %), «супраць» — 10 (71 %). Прапанова не прынятая. --Максім Л. 19:25, 10 лютага 2011 (UTC)