Вілем Матэзіус
Вілем Матэзіус | |
![]() | |
Дата нараджэння | 3 жніўня 1882[1][2][…] |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 красавіка 1945[5][1][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, пісьменнік, выкладчык універсітэта |
Месца працы |
Ві́лем Матэзіус (3 жніўня 1882, г. Пардубіцы, Чэхія — 12 красавіка 1945) — чэшскі мовазнавец. Заснавальнік і прэзідэнт Пражскага лінгвістычнага гуртка. Стрыечны брат паэта і перакладчыка Богуміла Матэзіуса.
Скончыў Карлаў універсітэт у Празе, з 1912 года яго прафесар.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Даследаваў агульную лінгвістыку, англійскую мову, характаралогію мовы, пад якой разумеў супастаўленне элементаў розных моў для выяўлення тыповых уласцівасцей пэўнай мовы. Адзін з заснавальнікаў функцыянальнай лінгвістыкі. Абгрунтаваў сінхронны падыход да вывучэння мовы («Пра патэнцыяльнасць моўных з'яў», 1911). Распрацаваў тэорыю актуальнага члянення сказа. Аўтар прац «Чэшская мова і агульная лінгвістыка» (выд. 1947), «Функцыянальны аналіз сучаснай англійскай мовы на аснове агульнай лінгвістыкі» (выд. 1961).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Vilem Mathesius // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vilém Mathesius // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Матезиус Вилем // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Матезиус Вилем // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
- Асобы
- Постаці навукі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 3 жніўня
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Памерлі 12 красавіка
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ў Празе
- Выкладчыкі Карлавага ўніверсітэта
- Нарадзіліся ў Пардубіцах
- Постаці чэшскага мовазнаўства
- Постаці чэшскага літаратуразнаўства
- Сінтаксісты
- Постаці англістыкі
- Постаці багемістыкі
- Гісторыкі лінгвістыкі