Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1915)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (першыя) дзейнічалі са снежня 1915 па 23 верасня 1916 ў Вільні. Створаны школьнай камісіяй Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны ва ўмовах германскай акупацыі для падрыхтоўкі настаўнікаў для віленскіх беларускіх школ. Выкладчыкі: А. Пашкевіч (Цётка), Б. Пачопка (загадчык курсаў), С. Іваноўская, В. Ластоўскі, І. Луцкевіч, А. Луцкевіч, У. Рымша, Ю. Менке і інш. Дадаткова выкладаліся краязнаўства, польская і нямецкая мовы, асновы рэлігіі, гімнастыка, маляванне, школьная гігіена, садоўніцтва і агародніцтва. Курсы скончылі 10 чал.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]