Віленскі Свята-Духаўскі манастыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манастыр
Віленскі Свята-Духаўскі манастыр
54°40′31″ пн. ш. 25°17′33″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія праваслаўе
Епархія Віленская і Літоўская епархія
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ві́ленскі Свя́та-Ду́хаўскі манасты́р — праваслаўны мужчынскі манастыр у Вільні.

Упершыню ўпамінаецца ў 1604 годзе, заснаваны пры праваслаўнай царкве Святога Духа, пабудаванай у 1597 годзе на сродкі дачок смаленскага ваяводы Рыгора Валовіча Фядоры і Ганны.

З 1609 года пры манастыры дзейнічала брацтва (да гэтага знаходзілася пры Троіцкім манастыры) з уласнай друкарняй.

Да 1686 года манастыр падпарадкоўваўся канстанцінопальскаму патрыярху, пазней маскоўскаму. З’яўляўся архімандрыяй, яму былі падначалены 17 мужчынскіх і 2 жаночыя манастыры на Беларусі і ў Літве, у т.л. Петрапаўлаўскі ў Мінску, Еўінскі ў Троцкім, Цеперскі ў Наваградскім, Купяціцкі і Навадворскі ў Берасцейскім ваяводствах.

Настаяцелямі манастыра былі Л.Карповіч (першы настаяцель), М. Сматрыцкі, І. Бабрыковіч, І. Нелюбовіч-Тукальскі, Р. Яноўскі і інш.

Манастыр валодаў значнымі матэрыяльнымі сродкамі (маёнткамі, дамамі, млынамі), частка якіх складалася з ахвяраванняў членаў Святадухаўскага праваслаўнага брацтва.

У 1833 годзе манастыр быў прылічаны да манастыроў 1-га класа. Ад часу заснавання манастыр не перапыняў сваёй дзейнасці. Цяпер падпарадкоўваецца архіепіскапу віленскаму і літоўскаму. Сучасны архітэктурны ансамбль манастыра пабудаваны ў сярэдзіне 18 ст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]