Віленскі сшытак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Віленскі сшытак», таксама «Віленская табулатура» (лац.: Tabulatura Vilnensis) — ананімны зборнік свецкай пабытовай песенна-танцавальнай музыкі эпохі Рэнесансу, які захаваў узоры папулярных у Вялікім Княстве Літоўскім жанраў свайго часу[1]. Быў складзены ў Вільні ў 1600 г. Змяшчае п'есы для сольнага (на лютні і аргане) і ансамблевага выканання, рычэркары, такаты, разнастайныя танцы ўсходне- і заходнееўрапейскага паходжання, апрацоўкі канцон і іншых вакальных твораў[2]. Укладальнікам, а верагодна і аўтарам апрацовак лютневай табулатуры[1] магчыма быў вядомы лютніст і кампазітар Дыямед Като[2] (Diomedes Cato, 1560 — пасля 1619).

Рукапіс помніка захоўваецца ў Віленскіх архіўных зборах. У ХХ ст. ён выдаваўся ў розных краінах свету (ЗША, Венгрыя, Беларусь)[1].

Зноскі