Віллем Грос
Віллем Грос | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 студзеня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 красавіка 2001[1] (79 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Узнагароды |
Ві́ллем Грос (эст.: Villem Gross; нар. 11 студзеня 1922, г. Тарту, Эстонія - 6 красавіка 2001) — эстонскі празаік і драматург. Заслужаны пісьменнік Эстоніі (1975). Друкуецца з 1949 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У сацыяльна-псіхалагічных п'есах «Лёд растае» (1950), «У вялікай сям'і» (1951), «Анкета» (1955), «Паўтара месяца» (1967), у зборніку апавяданняў «Сярэднія дні» (1966), раманах «Крылы распрамляюцца» (1958), «Прадаецца індывідуальны недабудаваны дом…» (1961), «Аднакласнікі» (1965), «Зімовы адпачынак» (1975), «Матывы ўмоўчвання» (1978, Літаратурная прэмія імя Ю. Смуўла 1978), «У перагружанай лодцы» (1981) і інш. даследуе актуальныя маральна-этычныя і філасофскія праблемы на матэрыяле пасляваенаеннага і сучаснага жыцця сваіх суайчыннікаў. Аўтар кнігі літаратурна-публіцыстычных артыкулаў «Хіба сёння — толькі сёння» (1972).
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Villem Gross // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Нарадзіліся 22 студзеня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Тарту
- Памерлі 6 красавіка
- Памерлі ў 2001 годзе
- Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 11 студзеня
- Заслужаныя пісьменнікі Эстонскай ССР
- Драматургі Эстоніі
- Драматургі XX стагоддзя
- Пісьменнікі Эстоніі
- Эстонскамоўныя пісьменнікі