Вільярыка (вулкан)
| Вільярыка | |
|---|---|
| ісп. Villarrica | |
Від на вулкан з аднайменнага возера | |
| 39°25′12″ пд. ш. 71°56′21″ з. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Рэгіён | Вобласць Араўканія |
| Горная сістэма | Анды |
| Хрыбет ці масіў | Патагонскія Анды |
| Форма вулкана | Стратавулкан |
| Перыяд утварэння | Позні плейстацэн |
| Апошняе вывяржэнне | 2010 |
| Тып вывяржэння | плініянскі, страмбаліянскі, эксплазіўны |
| Склад | Андэзіты, базальты |
| Вышыня вяршыні | 2847 м [1] |
| Адносная вышыня | 1 575 м |
| Першае ўзыходжанне | 1883 |
Вільярыка — вулкан у Араўканіі, Чылі. Размешчаны ў Паўднёвых Андах ў Нацыянальным парку Вільярыка. З'яўляецца стратавулканам, дасягае вышыні 2847 м, узвышаецца над аднайменным возерам і горадам. Вулкан утварыўся ў кальдэры, якая ўтварылася 3500 гадоў таму на паўночна-заходнім ускрайку больш старажытнай плейстацэнавай 6-кіламетровай кальдэры. Акрамя Вільярыкі ў кальдэры каля 30 шлакавых конусаў і вулканічных разломаў. Мясцовасць у дадзеным раёне пераважна складаецца з базальту і андэзітаў. Базальтавыя пароды маюць больш ранняе паходжанне, чым андэзіты. У сучасны перыяд адбываліся магутныя плініянскія вывяржэнні, якія пакрывалі мясцовасць ў радыусе 20 км. Лававыя патокі дасягалі адлегласці 18 км, якія зыходзілі з вяршыннага кратара і вулканічных разломаў. Вывяржэнні фіксаваліся, пачынаючы з 1558 года.
Зноскі
- ↑ Вильяррика (англ.) на сайце Global Volcanism Program Смітсанаўскага інстытута (праверана 12 сакавіка 2013)