Вілі Екель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Вілі Екель
ням.: Willy Jaeckel
Фатаграфія
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1888(1888-10-02)[1] ці 10 лютага 1888(1888-02-10)[2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 1944(1944-01-30)[1][5][…] (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Peter Jaeckel[d]
Род дзейнасці мастак, літограф, выкладчык універсітэта, графік
Месца працы
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм
Уплыў на Gertrud Siemers[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вілі Екель (ням.: Willy Jaeckel, 10 лютага 1888, Брэслау — 30 студзеня 1944, Берлін) — нямецкі мастак і графік, адзін з буйных прадстаўнікоў экспрэсіянізму ў жывапісе.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вілі Екель атрымаў ступень магістра ў 1906—1908 гадах у Дрэздэнскай акадэміі мастацтваў. У 1913 годзе прыбыў у Берлін. У 1915 годзе быў створаны Берлінскі духоўны аддзел. У 1919 годзе Вілі Екель стаў членам Прускай акадэміі навук. З 1925 года выкладаў у Вышэйшай школе мастацкага выхавання, быў выкладчыкам у берлінскім Мастацкім універсітэце. Сярод вучняў трэба назваць мастачку Рыкарду Якобі.

Будучы вядомым мастаком-экспрэсіяністам, Вілі Екель быў адным з першых майстроў, якія стваралі творы ў гэтым стылі на рэлігійную тэматыку. Работы яго выразныя і дэкаратыўныя па выкананні. Першая значная карціна Вілі Екеля — «Барацьба», якая паказвае на буйнафарматным палатне аголеных мускулістых мужчын, якія змагаюцца, была ім напісана ў 1912 годзе. У 1928 годзе мастак выйграе прэмію Георга Шліхта («Georg-Schlicht-Preis») за «лепшы нямецкі жаночы партрэт». Лепшая фрэскавая работа Вілі Екеля, насценная карціна ў чатырох частках, створаная ім у 1916—1917 гадах для Бальзенскай кандытарскай фабрыкі ў Гановеры, была знішчана ў выніку абставін Другой сусветнай вайны ў 1944 годзе. У 1939 годзе мастак піша палатно «Араты ўвечары», якое адпавядала нацыянал-сацыялістычнай тэорыі «Крыві і глебы». Пісаў таксама пейзажы, партрэты, нацюрморты, аголеную натуру.

Мастак загінуў падчас бамбардзіроўкі Берліна ў студзені 1944 года. Работы Вілі Екеля захоўваюцца як у музеях Германіі, так і ў прыватных калекцыях.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118711245 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 мая 2014.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 18 чэрвеня 2019.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118711245 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
  5. Willy Jaeckel // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Willi Jaeckel // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118711245 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.