Вінаградны смоўж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вінаградны смоўж
Helix pomatia 89a.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Helix pomatia Linnaeus, 1758

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   77907
NCBI   6536
EOL   449906

Вінагра́дны смоўж (лац.: Helix pomatia) — наземны бруханогі малюск атрада лёгачных слімакоў сямейства геліцыд[1].

Лічыцца, што радзімай Helix pomatia з’яўляюцца Цэнтральная і Паўднёва-Усходняя Еўропа. З даўніх часоў чалавек выкарыстоваў Helix pomatia ў якасці ежы.

Від рассяліўся ва ўсіх, акрамя паўночнай, частках Еўропы і на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Жыве ў зарасніку, на светлых лясных узлесках, у садах, парках. Слімак знаходзіцца ў актыўным стане з вясны да першых халадоў, пасля чаго закопваецца ў глебу на глыбіню да 30 см і ўпадае ў анабіёз. Як правіла, зімуе ў адных і тых жа сховішчах. Падчас анабіёзу вусце ракавіны зачыняецца вапнавай коркай — эпіфрагмай, таўшчыня якой залежыць ад суровасці зімовага часу.

У прыродзе Helix pomatia жыве ў сярэднім 7-8 гадоў, але нярэдка можа дажыць і да 20 гадоў, калі не будзе з’едзены драпежнікам. Зарэгістраваны рэкорд працягласці жыцця 30 гадоў[2], аднак у дадзеным выпадку асобіна ўтрымлівалася ў хатніх умовах.

Зноскі

  1. Bouchet P. і Rocroi J.-P. Classification and nomenclator of gastropod families. — Хакенхайм : Malacologia: International Journal of Malacology. ConchBooks, 2005. 397 с. ISBN 3-925919-72-4. http://www.vliz.be/Vmdcdata/imis2/ref.php?refid=78278 (англ.)  — таксанамічная кніга пра класіфікацыю сямейств бруханогіх малюскаў.
  2. The Roman Snail, Helix pomatia (англ.)  — артыкул на англійскім малакалагічным сайце www.weichtiere.at.