Вінета (арганізацыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вінета (ням.: Dienststelle «VINETA» – Propagandadienst Ostraum e.V.) — нямецкая прапагандысцкая арганізацыя часоў Другой сусветнай вайны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створана па пачатку 1941 года як штаб-кватэра для перакладчыкаў і спецыялістаў, якія займаюцца ўсходнімі мовамі. Да пачатка вайны з СССР 22 чэрвеня 1941 года працавала таемна. Падпарадкоўвалася міністэрству прапаганды. На чале арганізацыі стаяў брыгадэфюрар CC доктар Зігфрыд Таўберт, які адначасова быў камендантам школы СС у замку ў Вэвэльсбургу.

Па меры развіцця поспехаў нямецкіх войскаў на ўсходнім фронце арганізацыя павялічвалася. Так, сярод іншых, былі створаны штабы для народаў Каўказу, казацтва, народаў Туркестану, калмыкаў. Кожны штаб быў падзелены на 3 групы: перакладчыкаў, рэдактараў і офіс машыністак. Былі арганізаваныя таксама і палявыя структуры на акупаваных савецкіх тэрыторыях.

Задачай арганізацыі было стварэнне прапагандысцкіх матэрыялаў у форме публікацый, брашур, лістоў, улётак, плакатаў і г.д., якія раздаваліся працаўнікам, вывезеным на прымусовыя працы ў Германію з СССР, салдатам калабарацыянісцкіх фармаванняў, а таксама раскідваліся за лініяй фронту на савецкім баку. У супрацоўніцтве з Цэнтральным Фільмавым Таварыствам «Ost» вырабляліся прапагандысцкія фільмы і хронікі. Вяліся радыёперадачы. Праводзіліся культурна-прапагандысцкія мерапрыемствы для остарбайтараў і салдатаў калабарацыянісціх падраздзяленняў — выступы народных гуртоў, тэатральных труп, музычных канцэртаў і г.д.

На пачатку 1944 года арганізацыя налічвала каля 4 тысяч супрацоўнікаў, у тым ліку ў берлінскай штаб-кватэры працавала больш за 930 супрацоўнікаў. Немцы ў арганізацыі займалі толькі кіруючыя пасады, тым часам як астатнія займаліся рускімі, беларусамі, украінцамі і прадстаўнікамі іншых народаў СССР.

Арганізацыя дзейнічала да канца красавіка 1945 года.

Беларускі аддзел арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

Прынамсі з чэрвеня 1941 года дзейнічаў беларускі аддзел, з 18 чэрвеня 1941 года яго кіраўніком была Юліяна Вітан-Дубейкаўская. Юліяна Вітан-Дубейкаўская напісала ўспаміны на гэтую тэму ў 1966 годзе ў Германіі, выдадзеныя толькі ў 1994 годзе ў Вільні, згадвае пра сваю працу так:

«Перакладчыца ў беларускім аддзеле, асобай інстытуцыі міністэрства для патрэбаў вайны. Добра, што ў гэтай Dienststelle я апынулася сярод беларусаў, якія туды былі прысланыя на працу, тут мы маглі памагаць сабе ўзаемна».

У 1944 годзе Вячаслаў Селях сумесна з Міколам Равенскім стварыў канцэртна-эстрадную групу пры арганізацыі.

Вядомыя працаўнікі і сябры арганізацыі:

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Peter Longerich. Propagandisten im Krieg. — Oldenburg, 1987.
  • Окороков А. В. Особый фронт: Немецкая пропаганда на Восточном фронте в годы Второй мировой войны. — М.: Русский путь, 2007. — 288 с. — ISBN 978-5-85887-237-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]