Мікола Байкоў
Мікола Байкоў | |
---|---|
Мікалай Якаўлевіч Байкоў | |
Дата нараджэння | 10 (22) лютага 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1945 ці 23 чэрвеня 1945 (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, мовазнавец, педагог, лексікограф, беларусазнавец, літаратар |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства, мовазнаўства, педагогіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат багаслоўя[d] |
Навуковае званне | дацэнт філалогіі |
Альма-матар | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікола (Мікалай Якаўлевіч) Байкоў (10 (22) лютага 1889, Бежацк, Цвярская губерня — 23 чэрвеня 1945, Мінск[2]; псеўданім: Мікола Крывіч) — беларускі літаратуразнавец, мовазнавец, педагог. Дацэнт філалогіі[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і святара бежацкай Пакроўскай турэмнай царквы. Браты — святары, свтмч. Іван Байкоў i свтмч. Якаў Байкоў.
Скончыў Бежацкае духоўнае вучылішча (1903), Цвярскую духоўную семінарыю (1909), Маскоўскую духоўную акадэмію (1913). Савет Акадэміі прысудзіў яму вучоную ступень кандыдата багаслоўя з прылічэннем да першага разраду (1913). Выкладаў філасофскія і педагагічныя дысцыпліны (логіку, псіхалогію, гісторыю філасофіі і дыдактыку) ў Мінскай духоўнай семінарыі, у гімназіі ды прыватных навучальных установах. Да рэвалюцыі жыў на Аляксандраўскай вуліцы, ў доме Кантаровіча, і на Георгіеўскай вуліцы, ў доме Хаецкага.
З 1918 чытаў лекцыі ў Мінскім настаўніцкім інстытуце і на Мінскіх беларускіх настаўніцкіх курсах. З 1921 года выкладчык МБПТ, вучоны сакратар Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, у 1922—1928 гадах Слоўнікавай камісіі Інбелкульту, потым Інстытуту мовазнаўства АН БССР.
Рэдактар часопісаў «Школа и культура Советской Белоруссии» (1919, 1921), з 1924 супрацоўнік часопісу «Асвета»[4].
Арыштаваны ДПУ БССР 19 ліпеня 1930 года па абвінавачанні ў прыналежнасці да «Саюзу вызвалення Беларусі». Вызвалены 2 верасня 1930 года. На акадэмічную працу вярнуцца яму не дазволілі.
Па некаторых звестках, падчас нямецкай акупацыі працаваў у Інспектараце беларускіх школ і ў Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Мінску. Улетку 1944 года выехаў у Германію, працаваў у рэдакцыі часопіса «Малады змагар». Працаваў у прапагандысцкім бюро «Вінета». Арыштаваны савецкай ваеннай контрразведкай «Смерш» у Берліне і перавезены ў Мінск, знаходзіўся ў мінскай турме. Далейшы лёс невядомы.[5]
Памёр, паводле адной з версій, 23 чэрвеня 1945 года ў мінскай турме. Месца пахавання невядомае[6].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар прац па літаратуразнаўстве, крытыцы і педагогіцы, укладальнік слоўнікаў: «Практычны расійска-беларускі слоўнік» (1924, разам з М. Гарэцкім), «Беларуска-рускі слоўнік» (1925), «Расійска-беларускі слоўнік» (1928, абодва разам са С. Некрашэвічам), «Практычны беларускі вайсковы слоўнік» (1927, разам з А. Бараноўскім).
Аўтар артыкулаў па педагогіцы, беларускай мове і літаратуры, у тым ліку «Паэма „Новая зямля“, як манументальны твор беларускай паэзіі» (1923), «Месца Я. Купалы ў беларускай літаратуры» (1928), «На лiтаратурныя тэмы» (1929).
Зноскі
- ↑ https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/02/22lut-5.indd_.pdf
- ↑ БелЭн 1996.
- ↑ Ігар Кузняцоў. Носьбіты ідэі беларускай дзяржаўнасці — ахвяры таталітарнага рэжыму // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne nr 16
- ↑ 120 гадоў з дня нараджэння Міколы Байкова
- ↑ Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). Менск, 2002
- ↑ Байкоў Мікола – Белліт (7 ліпеня 2023). Праверана 20 ліпеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Байкоў Мікалай Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 225. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Байкоў Мікола // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- БАЙКОЎ (БАЙКОВ, БОЙКОВ) Мікола // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Перавыдалі «Расійска-беларускі слоўнік» Некрашэвіча — Байкова
- Святар, які стварыў слоўнік(недаступная спасылка) // Культура, № 7, 2014
- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1889 годзе
- Нарадзіліся ў Бежацку
- Памерлі 23 чэрвеня
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Кандыдаты багаслоўя
- Выпускнікі Маскоўскай духоўнай акадэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мовазнаўцы Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай