Вінтэртурская ратуша
Будынак | |
Ратуша | |
---|---|
Stadthaus | |
| |
47°30′04″ пн. ш. 08°43′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Вінтэртур |
Архітэктурны стыль | гістарызм |
Архітэктар | Готфрыд Земпер |
Будаўніцтва | 1865—1869 гады |
![]() |
Ратуша ў горадзе Вінтэртуры (кантон Цюрых) — прызнаны шэдэўр Готфрыда Земпера, адзін з самых значных твораў архітэктурнага гістарызму ў Швейцарыі.
У 1863 годзе гарадскі савет Вінтэртура прыняў рашэнне аб будаўніцтве асабняка для рэзідэнцыі. Манументальны будынак з пясчаніку па праекце Готфрыда Земпера быў пабудаваны ў 1865—1869 гадах. У 1871 годзе плошча перад ратушай упрыгожылася неакласічным фантанам архітэктара Карла Вільгельма Барайса.
Будынак ратушы чатырохпавярховы. Цэнтральны аб'ём ратушы аформлены па ўзоры старажытнарымскага храма з чатырма карынфскімі калонамі на фасадзе, руставаным неапрацаваным каменем. З вуліцы на ўзровень другога паверху вядзелесвіца ў класічным стылі. Франтоны двухсхільнага даху вянчаюць статуі старажытнагрэчаскіх багінь: з паўднёвага боку — багіні адплаты Немезіды, з паўночнай — багіні мудрасці Афіны; кожная ў суправаджэнні двух грыфонаў па вуглах франтона.
Былая царкоўная зала ратушы з 1934 года выкарыстоўваецца як канцэртная.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Peter Wegmann. Das Stadthaus Winterthur. Gesellschaft für Schweizerische Kunstgeschichte, Basel 1980.
- Peter Wegmann. Das Stadthaus Winterthur. Eine Baumonographie. Winterthur 1982.
- Peter Wegmann. Gottfried Semper und das Winterthurer Stadthaus. Sempers Architektur im Spiegel seiner Kunsttheorie. Stadtbibliothek Winterthur, Winterthur 1985.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады Швейцарыі Архівавана 13 мая 2014.