Віталь Луба
Віталь Луба | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 снежня 1947 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст |
Віталь Луба (15 снежня 1947, в. Чорная Вялікая, Сямятыцкі павет, Беластоцкае ваяводства, Польшча) — польскі беларускі літаратар, журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў беларускі клас у Педагагічным ліцэі ў Бельску-Падляшскім, завочнае аддзяленне кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта (1977). У 1966—1974 гг. працаваў настаўнікам у вясковай школе, у 1974—1985 гг. — на партыйнай рабоце. У 1985 г. перайшоў на работу ў Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Беластоку, да 1988 г. займаў у ім пасаду сакратара Галоўнага праўлення. З 1988 г. працуе ў газеце «Ніва», у 1988—1992 гг. — галоўны рэдактар, у 1992—1997 гг. — адказны сакратар, з 1998 г. — галоўны рэдактар.
Выступае як журналіст у беларускім і польскім друку з артыкуламі па пытаннях грамадска-палітычнага і культурнага жыцця. Даследуе польскую палітыку ў дачыненні да ўсходніх дзяржаў у апошніх дзесяцігоддзях XX і пачатку XXI ст. (Przegląd Wschodni, 1997. № 4) і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тамільчык І. Луба Віталь: Старонкі будучага даведніка // Кантакты і дыялогі. 1999, № 4.