Віталь Міхайлавіч Лісаковіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Віталь Лісаковіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віталь Міхайлавіч Лісаковіч
Нарадзіўся 8 лютага 1998(1998-02-08)[1] (19 гадоў)
Мінск, Беларусь
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Шахцёр
Нумар 99
Кар’ера
Моладзевыя клубы
2011 — 2013 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск)
Клубная кар’ера*
2014 — Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 27 (7)
Нацыянальная зборная**
2014 Сцяг Беларусі Беларусь (да 17) 3 (1)
2016 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 3 (1)
2016 — Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 снежня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 листапада 2016.

Віталь Лісаковіч (нар. 8 лютага 1998, Мінск[2]) — беларускі футбаліст, нападнік салігорскага «Шахцёра» і моладзевай зборнай Беларусі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец уздзенскага футбола, у 2011 годзе трапіў у салігорскі «Шахцёр». У сезоне 2014 быў заяўлены за ўздзенскі клуб Другой лігі «Беліта-Вітэкс», аднак так і не згуляў за яго, вярнуўшыся ў дубль салігорскага «Шахцёра». Разглядаўся як асноўны ігрок дубля, але ў пачатку 2015 года атрымаў траўму ў матчы за юнацкую зборную, з-за якой прапусціў большую частку сезону.

Перад сезонам 2016 стаў трэніравацца разам з асноўнай камандай «Шахцёра». 15 сакавіка 2016 года дэбютаваў за клуб у афіцыйным матчы, выйшаўшы на замену ў матчы за Суперкубак Беларусі супраць БАТЭ (1:2). Пазней стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе салігорцаў, нярэдка ў стартавым складзе. 29 красавіка 2016 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, ужо праз хвіліну пасля выхаду на замену паразіўшы браму наваполацкага «Нафтана». У маі 2016 года атрымаў чарговую траўму, вярнуўся ў строй у верасні.

Пачатак сезону 2017 прапусціў з-за траўмы, але ўжо ў маі замацаваўся ў стартавым складзе салігарчан. У верасні з-за траўм страціў месца ў аснове, стаў толькі зрэдку выхадзіць на замену. Усяго ў сезоне 2017 забіў 8 галоў (6 у чэмпіянаце Беларсі і 2 у Кубку).

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкую зборную ў кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы ўвосень 2014 года.

26 сакавіка 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Польшчы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 (1) Д3 Беліта-Вітэкс Сцяг Беларусі 0 0
2014 (2) дубль Шахцёр Сцяг Беларусі 7 2
2015 дубль Шахцёр Сцяг Беларусі 5 2
2016 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 11 1
2017 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 16 6

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]