Віталь Юр’евіч Балашоў
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Віталь Юр’евіч Балашоў | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
7 лютага 1991[1] (29 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 170 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 60 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Віталь Балашоў (нар. 15 студзеня 1991, Адэса, УССР) — украінскі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Чайкі» з Песчанакопскага.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
У дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе Украіны выступаў за ДЮСШ горада Авідзіяпаль, пазней перабраўся ў адэскі «Чарнаморац». У 2008 годзе трапіў у асноўную каманду адэсітаў, дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 9 мая 2009 года, правёўшы на полі другі тайм матча супраць днепрапятроўскага «Дняпра» (1:4). У сезоне 2009/10 з чатырма галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды, аднак «Чарнаморац» па выніках сезона страціў месца ў Прэм’ер-лізе. У сезоне 2010/11 адэскі клуб заняў другое месца ў Першай лізе і вярнуўся ў элітны дыівізіён.
У ліпені 2013 года быў аддадзены ў арэнду ўжгарадскай «Гаверле» на сезон 2013/14. У першай палове 2014 года не гуляў, па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Чарнаморац». У чэрвені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў адэскі клуб, а ў студзені 2016 года пасля прагляду стаў іграком кракаўскай «Віслы». У чэрвені 2016 года па пагадненні бакоў пакінуў польскі клуб. У лютым 2017 года стаў іграком малдаўскага клуба «Мілсамі», з якім заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату краіны.
У жніўні 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Іслач»[2]. Стаў асноўным нападнікам каманды, аднак у кастрычніку выбыў з-за траўмы. У лістападзе 2017 года, за тур да заканчэння чэмпіянату, разам з іншымі ўкраінскімі легіянерамі пакінуў «Іслач»[3].
У сакавіку 2018 года прыбыў на прагляд у данецкі «Алімпік» і ў выніку папоўніў склад клуба[4]. У жніўні 2020 года перайшоў у расійскі клуб «Тамбоў», аднак ужо ў кастрычніку разарваў кантракт і неўзабаве стаў іграком «Чайкі» з Песчанакопскага.
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
З 2006 па 2009 год прыцягваўся да гульняў юнацкіх зборных Украіны розных узростаў. У 2012 годзе выступаў за моладзевую зборную Украіны.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату Малдовы: 2016/17
Зноскі
- ↑ Soccerway Праверана 16 чэрвеня 2019.
- ↑ "Ислочь" подписала украинского нападающего
- ↑ Шелихов, Логинов, Валеев, Балашов и Ивашко покинули "Ислочь"
- ↑ Виталий Балашов стал игроком Олимпика
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце Федэрацыі футбола Украіны (укр.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 7 лютага
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Адэсе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 15 студзеня
- Футбалісты Украіны
- Ігракі ФК Чайка Песчанакопскае
- Ігракі ФК Тамбоў
- Ігракі ФК Алімпік Данецк
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Мілсамі
- Ігракі ФК Вісла Кракаў
- Ігракі ФК Чарнаморац Адэса
- Ігракі ФК Гаверла Ужгарад
- Ігракі ФК Чарнаморац-2 Адэса