Вітаўтас Брэдзікіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вітаўтас Брэдзікіс
Vytautas Brėdikis.jpg
Дата нараджэння: 20 лістапада 1930(1930-11-20) (88 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг Літвы Літва
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах: Вільнюс
Найважнейшыя пабудовы: Вільнюскі аўтавакзал
Навучальны корпус Мастацкага інстытута
Горадабудаўнічыя праекты: Жылы раён Лаздзінай
Узнагароды:
Камандор Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Ленінская прэмія
Commons-logo.svg Вітаўтас Брэдзікіс на Вікісховішчы

Вітаўтас Брэ́дзікіс (літ.: Vytautas Brėdikis; нар. 20 лістапада 1930, Біржай) — літоўскі архітэктар. Народны архітэктар Літоўскай ССР (1984), лаўрэат Ленінскай прэміі (1974).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19371949 гадах вучыўся ў Біржайскай гімназіі. Скончыў у 1955 годзе Мастацкі інстытут Літоўскай ССР у Вільнюсе.

У 19551965 гадах у Інстытуце праектавання гарадскога будаўніцтва ў Вільнюсе, з 1960 года быў кіраўніком групы, з 1964 года — галоўны архітэктар праектаў.

З 1965 года выкладаў у Мастацкім інстытуце, дацэнт (1971), прафесар (1984), у 19881993 гадах рэктар Вільнюскай мастацкай акадэміі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Распрацаваў праект дэталёвай планіроўкі і забудовы грамадскага цэнтра на правым беразе р. Нярыс у Вільні (у сааўтарстве, 1964). Па яго праектах пабудаваны ў Вільнюсе: жылы раён Лаздзінай (у сааўтарстве, пачаты ў 1967; Ленінская прэмія 1974), аўтавакзал (1974), навучальны корпус Мастацкага інстытута (у сааўтарстве, 1981; Дзяржаўная прэмія Літвы 1984); плошча ў г. Біржай (1976) з помнікам Ю. Янонісу.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Член Саюза архітэктараў Літвы, народны архітэктар Літоўскай ССР (1984); заслужаны архітэктар Літвы; лаўрэат Ленінскай прэміі (1974), прэміі Савета міністраў СССР (1975), Дзяржаўнай прэміі Літоўскай ССР (1984). Узнагароджаны ордэнам Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса трэцяй ступені (1998), медалём Незалежнасці Літвы, а таксама ордэнам Рыцара архітэктуры Саюза архітэктараў Літвы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8
  • Бредикис Витаутас // Литва. Краткая энциклопедия. — Вильнюс: Главная редакция энциклопедий, 1989. — С. 155. — 672 с. — 22 000 экз.
  • Mačiulis, Algimantas. Brėdikis Vytautas // Visuotinė lietuvių enciklopedija. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2003. — Т. III: Beketeriai — Chakasai. — С. 463. — 799 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-420-01512-9.(літ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]