Віцебская школа акварэлі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Віцебская школа акварэлі — мастацкая школа ў Віцебску. Пачала складвацца на пачатку 1950-х г. Характэрныя рысы — засяроджанасць на выяўленні жывапісных якасцей акварэлі, праблеме каларыту, сувязь з традыцыямі мясцовай культуры.

Каля вытокаў Віцебскай школы акварэлі стаяў І. Сталяроў.

У фарміраванне яе традыцый зрабілі ўклад мастакі Ф. Гумен, А. Карпан, М. Ляўковіч, В. Ляховіч, В. Ральцэвіч, А. Кастагрыз, І. Шкуратаў.

У традыцыях Віцебскай школы акварэлі мастакі працавалі і працуюць у розных манерах, кірунках Л. Воранава, М. Драненка, У. Іваноў, І. Кісялёў, В. Лук'янава, У. Напрэенка, Я. Панамарэнка, Р. Танковіч, Г. Шутаў, А. Шыёнак і інш.

У 1995 годзе створана суполка «Віцебская акварэль», якая аб'ядноўвае найбольш вядомых прадстаўнікоў школы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхась Цыбульскі // Віцебская школа акварэлі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1997. — Т. 4. — С. 225.