Вікенцій Іванавіч Ральцэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вікенцій Іванавіч Ральцэвіч
Дата нараджэння: 20 студзеня 1936(1936-01-20) (83 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Месца працы:
Вучоба:

Вікенцій Іванавіч Ральцэвіч (нар. 20 студзеня 1936, в. Гарбавічы, Чавускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (1957), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1963). Выкладаў на кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1963—1970). Член Беларускага саюза мастакоў (1965). Жыве ў Віцебску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў акварэлі, станковай графіцы, эзатэрычным мастацтве.

Асноўныя творы: кампазіцыі «Стары Віцебск» (1970), «Лучоса» (1982), «Віцебск» (1988), «Раніца ва Ушачах» (1999), «Шторм» (1999), «Рэчка» (2000), «Бабіна лета» (2002), «Восень» (2003), «Халодны вечар» (2006); трыпціх «Заваёўнікі» (1967-68); серыі «Камчатка» (1967—1970), «Дрэвы» (1973-74), «Сярэдняя Азія» (1979), «Краявіды Віцебшчыны» (2001); эзатэрычныя серыі «Абліччы», «Віцебск» (1997—2000); партрэты «Лепшыя людзі Віцебска» (1970), «Партрэты сучаснікаў» (1970-1980-я); серыя ілюстрацый да твораў К. Крапівы (1963) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цыбульскі, М. Л. Ральцэвіч Вікенцій Іванавіч / М. Л. Цыбульскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн. : БелЭН, 2001. — Т. 13. — Т. 13. — С. 287.
  • Ральцэвіч Вікенцій Іванавіч Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн. : Беларус. Сав. Энцыкл.,1987. — Т. 4. — С. 484.
  • Цыбульский, М. Л. Ральцевич Викентий Иванович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 395.