Валянціна Антонаўна Ляховіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Антонаўна Ляховіч
Дата нараджэння 3 мая 1945(1945-05-03) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастачка
Месца працы
Вучоба
Член у

Валянціна Антонаўна Напрэенка-Ляховіч (нар. 3 мая 1945, ст. Дзівенская, Гатчынскі раён, Ленінградская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1969). Удзельніца мастацкіх выстаў з 1967 года. Працавала на Віцебскім камбінаце мастацтваў. Выкладала на мастацка-графічным факультэце ВДУ імя П. М. Машэрава. Член Саюза мастакоў СССР (1973), Беларускага саюза мастакоў. Жыве ў Віцебску.

Працуе пераважна ў акварэлі, змяшанай тэхніцы, стварае аб'екты.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод работ: акварэлі «Восень» (1966), «Куток старога Віцебска» (1972), «Свята на Дзвіне» (1982), «Лучоса ўвечар» (1984), трыпціх «Ранняя вясна» (1976); абстрактныя «Калаж» (1989), «Разбураны свет» (1991), «Мастак і час» (1994), «Стварэнне свету» (1997), «Вялікая хваля» (2002), «Малітва» (2008), «Два сусветы ёсць у чалавека…» (2008); серыя «Жанчына і папугай» (1993). Аўтар аб'ектаў «Рыба» (2005), «Чалавек-дрэва» (2006), «Энергія» (прысвячэнне Фернану Лежэ) (2010), «Руды мастак» (2010) і інш.

Творы мастачкі знаходзяцца ў Віцебскім мастацкім музеі, музеі Марка Шагала (Віцебск), Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск, Беларусь), Полацкай карціннай галерэі (Беларусь), музеі Verenzhain (Германія), галерэі «Урбан» Сарагоса (Іспанія).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цыбульскі, М. Л. Ляховіч Валянціна Антонаўна / М. Л. Цыбульскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн. : БелЭН, 1999. — Т. 9. — С. 437.
  • Ляховіч Валянціна Антонаўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн. : Беларус. Сав. Энцыкл., 1986. — Т. 3. — С. 332—333.
  • Цыбульский, М. Л. Ляхович Валентина Антоновна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 95.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]