Віцебскія лабазы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Віцебскія лабазы
Чайковского 5.jpg
55°11′23,42″ пн. ш. 30°11′46,25″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы XVIII стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000097шыфр 213Г000097

Віцебскія лабазы — будынкі XVIII стагоддзя ў Віцебску, размешчаныя па адрасе вул. Чайкоўскага, 3, 5. Помнік архітэктуры класіцызму[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узведзена з цэглы ў 1774 годзе паводле ўзорнага праекту на правым беразе р. Заходняя Дзвіна. Збудаванне прызначалася для гандлю і захавання зерня, мукі і інш.

У 1990-я ў ім знаходзяцца ваенныя медыцынскія склады[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральны і два бакавыя будынкі прамавугольныя ў плане, злучаныя праезнымі аркамі, галоўнымі фасадамі арыентаваны на параходную прыстань, адкуль дастаўляліся тавары (захаваліся як асобныя будынкі цэнтральны і правы бакавы). Цэнтральны корпус — двухпавярховы, на галоўных восях сіметрычна вылучаныя два арачныя праёмы, паміж якімі — пілястры на ўсю вышыню будынка. Бакавыя карпусы — аднапавярховыя, кампазіцыя галоўных фасадаў такая ж: сіметрычна размешчаныя тры шырокія аркі, фланкіраваныя пілястрамі, паміж аркамі невялікія квадратныя аконныя праёмы. Дваровыя фасады карпусоў рытмічна расчлянёныя пілястрамі і прамавугольными аконнымі праёмамі. У XIX ст. ў будынку захоўваліся саляныя запасы для аптовага гандлю[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Віцебскія лабазы // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Віцебскія лабазы // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]