Вішкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Вішкі
лат.: Višķi, Viški
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля
Краіна
Рэгіён
Край
Воласць
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Вышкі
Вышыня цэнтра
105 м
Насельніцтва
222 чалавекі (2015)
Паштовыя індэксы
5481
Вішкі на карце Латвіі
Вішкі (Латвія)
Вішкі

Ві́шкі[1] (лат.: Višķi, латг.: Vyški, традыцыйная беларуская назва — Вышкі) — пасёлак у Даўгаўпілскага края Латвіі. Цэнтр воласці. Насельніцтва на 2020 год — 187 чалавек. Знаходзяцца за 228 км ад Рыгі, на рацэ Дубне і Вышкаўскіх азёрах. Чыгуначная станцыя на лініі Рэзэкнэ — Даўгаўпілс. Аўтамабільная дарога на Ніцгале.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Вышкі ўпамінаюцца ў XVI ст. У 1561 або 1562 годзе яны перайшлі ў валоданне Моглаў. У 1621 годзе тут збудавалі першы драўляны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Вышкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Дзвінскім павеце Віцебскай губерні[2]. У другой палове XIX ст. існавалі аднайменнае мястэчка і 2 вёскі.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе Вышкі занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Вышкі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі. У 1926 годзе тут пачала працаваць эканамічная школа.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1897 год — 956 чал., з іх 160 каталікоў і 668 іўдзеяў
  • XX стагоддзе: 1914 год — 1200 чал.
  • XXI стагоддзе: 2015 год — 222 чал.; 2020 год — 187 чал.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1908—1915)
  • Могілкі іўдзейскія

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Сінагога
  • Сядзіба Моглаў (XIX ст.)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]