Вішнёвая вуліца (Наваполацк)
Выгляд
Вішнёвая вуліца Наваполацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Наваполацк |
Працягласць | 520 м |
Аўтобусныя маршруты | № 8, 12 |
Паштовы індэкс | 211440 |
Нумары тэлефонаў | +375214 |
Вішнёвая вуліца (трансліт.: Višniovaja vulica, руск.: Вишневая улица) — вуліца ў Наваполацку.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада ў раёне прамзоны БВК на тэрыторыі садовага таварыства "Энергетык" каля былой вёскі Шніткі, якая ўвайшла ў межы Наваполацка ў 1968 годзе. Працягласць вуліцы складае каля 520 метраў. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. З цэнтральнай часткі горада грамадскім транспартам да вуліцы можна даехаць аўтобусамі № 8 "Падкасцельцы - БВК" і № 12 "Падкасцельцы - Шніткі". У гэтай мясцовасці таксама існуе яшчэ 9 вуліц з падобнай назвай (1-я Вішнёвая, 2-я Вішнёвая і гэтак далей).